Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў
Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў (22 ліпеня 1934, в. Уласава, Валагодская вобласць, Расія — 2015) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларускай ССР (1964).
Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2015 |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1954 годзе студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя М. Горкага . У 1956—1972 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—1967 педагог Беларускае харэаграфічнае вучылішча.
Творчасць
правіцьХарактэрныя рысы выканальніцкай манеры Давыдаў — высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я. Глебава), Андрэй («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Алесь («Святло і цені» Г. Вагнера), Спартак, Гармодый («Спартак » А. Хачатурана), Прынц, Рамэа («Папялушка» і «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Франц («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Ваалаў («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Базыль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Юнак («Шапэніяна » на музыку Ф. Шапэна), Феб («Эсмеральда » Ц. Пуні), Альберт («Жызэль » А. Адана).
Літаратура
правіць- А. І. Калядэнка. Давыдаў Валянцін Канстанцінавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»