Валянцін Канстанцінавіч Сіманенка

Сіманенка Валянцін Канстанцінавіч (укр.: Симоненко Валентин Костянтинович; нар. 4 ліпеня 1940 года ў Адэсе) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Украіны ў 1992 годзе.

Валянцін Канстанцінавіч Сіманенка
укр.: Валентин Костянтинович Симоненко
Прэм’ер-міністр Украіны
2 кастрычніка 1992 — 13 кастрычніка 1992
Папярэднік Вітольд Паўлавіч Фокін
Пераемнік Леанід Данілавіч Кучма
народны дэпутат Украіны
15 мая 1990 — 18 чэрвеня 1992
народны дэпутат Украіны
11 мая 1994 — 12 мая 1998
першы віцэ-прэм’ер-міністр Украіны[d]
ліпень 1992 — кастрычнік 1992
Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі[d]
сакавік 1992 — ліпень 1992
Нараджэнне 4 ліпеня 1940(1940-07-04) (83 гады)
Імя пры нараджэнні укр.: Валентин Костянтинович Симоненко
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык, эканаміст
Месца працы
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн «За заслугі» І ступені ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Hero of Ukraine, Order of the State Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі Honored Economist of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1962 годзе скончыў Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Быў накіраваны працаваць на будоўлю Кіеўскай ГЭС, дзе працаваў майстрам. З лютага па жнівень 1963 года працаваў інжынерам-канструктарам Адэскага кінапрадпрыемства, са жніўня 1963 года па верасень 1965 года — канструктарам у праектным інстытуце «Укрдзіпрагідроліз» у Адэсе. У 19651970 гадах працаваў у будаўнічай арганізацыі. Са снежня 1970 года па красавік 1973 года — дырэктар будаўнічага завода № 3 «Адэзалізабэтон».

У 19731976 гадах быў загадчыкам аддзела ў гаркаме КПСС у Адэсе. Да 1980 года — першы сакратар райкама КПСС Прыморскага раёна Адэсы, з верасня 1980 года па верасень 1983 года — другі сакратар гаркама КПСС у Адэсе.

З сакавіка 1983 года па сакавік 1992 года — старшыня выканкама Адэскага гарсавета народных дэпутатаў. З сакавіка па ліпень 1992 года — прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Адэскай вобласці. З 11 ліпеня 1992 года — першы намеснік прэм’ер-міністра Украіны. 212 кастрычніка 1992 года часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра краіны. 7 лістапада 1992 года звольнены з пасады першага віцэ-прэм’ера.

У 19901992 і 19941998 гадах быў дэпутатам Вярхоўнай Рады. Быў таксама дарадцам прэзідэнта Украіны. У канцы 1990-х гадоў адышоў ад палітыкі і заняўся навуковай працай, атрымаўшы званне прафесара ў 2000 годзе.