Валянцін Паўлавіч Таўлай

літаратуразнаўца, перакладчык і паэт

Валянцін Паўлавіч Таўла́й[2][3] (псеўд.: Усяслаў Барвінец, Янка Бунтар, Васіль, Ілюк Прышчэпа (з Я. Брылём), Паўлюк Сірата, В. Тарскі і інш.; 8 лютага (26 студзеня) 1914, Баранавічы — 27 красавіка 1947, Мінск) — беларускі паэт, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.

Валянцін Паўлавіч Таўлай
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 лютага 1914(1914-02-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1947(1947-04-27)[1] (33 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Галіна Валянцінаўна Таўлай
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, журналіст, літаратурны крытык, літаратар
Гады творчасці з 1928
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. Вучыўся ў польскай школе ў Лідзе, у той перыяд ён напісаў свой першы верш — «Верабейкі» («Wrobelki», на польскай мове)[4].

Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, у 1925 годзе выключаны за адмову запісацца палякам. У 1927—1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, у лютым 1928 года за ўдзел у арганізацыі вучнёўскай забастоўкі выключаны, пад паліцэйскім канвоем адпраўлены да бацькоў. За падпольную камсамольскую дзейнасць арыштаваны 28.8.1929, знаходзіўся ў зняволенні ў Слонімскай і Гродзенскай турмах (1929—1930).

З кастрычніка 1930 года ў БССР. У 1930—1932 гадах працаваў у Рэчыцы інструктарам райкама камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся на газетным аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 
«Партрэт Таўлая». 1930-я. Р. Семашкевіч

У снежні 1932 года В. П. Таўлай накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Член Цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ ў Варшаве, адзін з фактычных рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку «Літаратурная старонка» — легальных неафіцыйных органаў КПЗБ у Вільні. Прадстаўнік ЦК КПЗБ у Цэнтры нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. У снежні 1933 адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. Арыштаваны 4 студзеня 1934 года пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Змешчаны ў турму ў Вілейцы[5]. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гродзенскі астрог.

У верасні 1939 года вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1941 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 года арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў[6].

З канца лета 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.

 
Помнік Валянціну Таўлаю, Вайсковыя могілкі, Мінск

Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творчасць

правіць

Друкавацца пачаў у 1928 годзе (газета «Сіла працы», Вільня). Як паэт-рэвалюцыянер фарміраваўся ў камуністычным падполлі (паэма «Непераможная» выдадзена на шапірографе, Вільня, 1928). У першым пасмяротным зборніку «Выбранае» (1947) змешчаны палымяныя паэтычныя цыклы астрожных вершаў («Лукішскія вершы», «Таварышу маёй вясны», «Бацьку») і паэм («Таварыш», «Песня пра сухар»). Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х гадоў, характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутраная гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Над паглыбленнем зместу вершаў і паэм працаваў усё творчае жьшцё, даводзячы іх да гранічнай мастацкай дасканаласці. Эстэтычны набытак В. Таўлая ўзнімаецца на ўзровень рэвалюцыйнай паэзіі свету[2].

Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу. Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш.

Ушанаванне памяці

правіць

Яго імем названы вуліцы ў Баранавічах, Гродне, Лідзе і ў Маладзечне[7], бібліятэка ў горадзе Баранавічы[8].

 
Ліда, дом Таўлая, 2018

У 1965 годзе ў Лідзе на доме, у якім у 1939—1941 гадах жыў Валянцін Таўлай, усталявана мемарыяльная дошка[9] У гонар Валянціна Таўлая на будынку рэдакцыі «Лідскай газеты» ў 2014 годзе ўрачыста адкрыта памятная дошка, зробленая па праекце мясцовага скульптара Рычарда Грушы[4].

 
Паштовы канверт, прысвечаны В. Таўлаю, 2014 год

У 2014 годзе беларускай поштай выпушчаны канверт, прысвечаны Валянціну Таўлаю.

Сям’я

правіць

Дачка Галіна Валянцінаўна Таўлай (нар. 1946), этнамузыколаг.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Вершы і паэмы. — Мн., 1955.
  • Выбраныя творы. — Мн., 1958.
  • Творы. — Мн., 1961.
  • Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. — Мн., 1966.
  • Выбр. вершы і паэмы. — Мн., 1967.
  • Пілую вершам краты. — Мн., 1984.

Крыніцы

правіць
  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 13 жніўня 2024.
  2. а б БелЭн 2002.
  3. ЭГБ 2001.
  4. а б lidanews.by
  5. Тайны муроў Вілейскай турмы Архівавана 11 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  6. Маракоў 2003
  7. [1] Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  8. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2024. Праверана 11 сакавіка 2024.
  9. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць