Валянцін Серафімавіч Ягораў

Валянцін Серафімавіч Ягораў (30 кастрычніка 1935 года, Ленінград17 лістапада 2012, Гомель) — беларускі мастак-графік.

Валянцін Серафімавіч Ягораў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1935
Месца нараджэння Ленінград
Дата смерці 17 лістапада 2012
Месца смерці Гомель
Род дзейнасці мастак
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча (1955), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1961)
Узнагароды медаль Беларускага саюза мастакоў

БіяграфіяПравіць

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная работа — серыя афортаў «За палярным кругам» — была прадстаўлена на Усесаюзнай выставе лепшых дыпломных работ у Маскве і Кіеве. Працаваў у тэхніке лінагравюры і афорта.[1]

У 1963 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў. У 19661968 гадах быў абраны першым старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Быў узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў. Жонка Марыя Карпаўна (1937—2007) таксама была мастаком-акварэлістам.

30 студзеня 2014 года ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё Галерэі імя Марыі і Валянціна Ягоравых.

Асноўныя творы:Правіць

  • «Каб чыстым быў гарызонт» (1965),
  • «Нараджэнне новага»,
  • «Узлёт»,
  • «Калыханка» (усе 1968),
  • «Раніца»,
  • «Сон»,
  • «Сяброўкі» (усе 1969)

Экспанаваліся на рэспубліканскіх мастацкіх выставах.


Зноскі

СпасылкіПравіць