Валяр’ян
Валяр’я́н[1], Маун (Valeriana) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых.
Валяр’ян | |||||||||||||||||
![]() Валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Valeriana L. (1753) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАдна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.
Арэал
правіцьВядома больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды; трапляецца валяр’ян двухдомны (Valeriana dioica), інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (Valeriana tiliifolia).
Віды
правіцьПаводле базы даных The Plant List, род уключае 289 відаў[2]. Некаторыя з іх насяляюць на тэрыторыі Расіі і суседніх краін:
- Valeriana amurensis P.Smirn. ex Kom.
- Valeriana dubia Bunge
- Valeriana fedtschenkoi Coincy
- Valeriana officinalis L. typus — Валяр’ян лекавы, ці Аўрыян, ці Валерыана, ці Валяр’ян, ці Дуброўка, ці Валяр’яна, ці Капроўнік, ці Капроўнік лесавы, ці Валяр’янка, ці Рута
- Valeriana rossica P.Smirn.
- Valeriana simplicifolia Kabath
- Valeriana sisymbriifolia Vahl
- Valeriana tiliifolia Troitzk. — Валяр’ян ліпалісты
- Valeriana tuberosa L.
- Valeriana wolgensis Kazak.
У базе даных The Plant List від Valeriana ajanensis Kom. мае нявызначаны статус[3].
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арганічныя кіслоты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 137. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Valeriana (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.
- ↑ Valeriana ajanensis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (20 сакавіка 2013). Праверана 23 верасня 2016.
Літаратура
правіць- Валяр’ян // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.