Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч

беларускі скульптар

Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч (16 снежня 1962, в. Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар, мастак. Брат Ф. Янушкевіча і Я. Янушкевіча.

Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч
Фатаграфія
Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 16 снежня 1962(1962-12-16) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 16 снежня 1962 года ў в. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987), творчыя майстэрні АМ СССР у Мінску (1992).

Творчасць

правіць

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, жывапісе. Аўтар помнікаў А. Міцкевічу ў Лідзе (1988—1989) і Навагрудку (1987—1992), харты князя Радзівіла ў замкавым парку ў Нясвіжы (1991), Ф. Скарыну ў Лідзе (1992—93), І. Падарэўскаму ў Кракаве (1995), М. Доўнар-Запольскаму ў Рэчыцы[1] (1997), Б. Івановай у г. Уроцлаў, Я. Скрыгану ў г. Йыхві (Эстонія, абодва 1998), К. Каліноўскаму ў г. Шальчынінкай (Літва, 1998—1999), М. К. Агінскаму ў г. Маладзечна[2] (2001) і інш.; мемарыяльных дошак Ф. Скарыну ў Кракаве (1989—1991), у г. Падуя (1992), Мінску (1996), М. К. Агінскаму ў г. Фларэнцыя (1996), С. Манюшку (2019)[3] і інш.; мастацкага афармлення касцёлаў Св. Роха ў Мінску (1992—2001), Св. Андрэя Баболі ў Полацку (1999—2003), надмагілляў. Выканаў серыю рэльефаў «Беларускія легенды» для Музея камянёў у Мінску (1989), рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «Цені Барбары», «Смерць Л. Баразны» (усе 1989), «Ценям А. Міцкевіча» (1990), для Музея М. Багдановіча (1991), вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Гожаў (Польшча, 1993), касцёла Св. Дамініка ў в. Ракаў Мінскай вобласці (абедзве 1994), «Полацкая Багародзіца» (1997), «Міндоўг» (2002) і інш.; станковыя кампазіцыі «Ф. Кашкурэвіч» (1982), «С. Янкоўскі» (1984), «Лялевель» (1986), «Ягайла» (1989), «Вітаўт Вялікі» (1991), «Т. Хвайніцкая» (1995), «Т. Касцюшка» (1996), «Я. Купала» (2001) і інш. Працуе таксама ў жывапісе.

Творы, выкананыя ў рэалістычных традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псіхалагізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазіцыйнага вырашэння.

Зноскі

  1. Помнік Мітрафану Доўнар-Запольскаму ў г. Рычыца
  2. Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з’явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)
  3. У менскім катэдральным касьцёле ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар Станіслава Манюшкі // сайт «Радыё Свабода», 31 траўня 2019

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць