Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў
Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў (руск.: Валерьян Яковлевич Аверьянов; 13 жніўня 1919, Уладзімір — 29 лістапада 2010[1], Мінск) — вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Доктар тэхнічных навук (1964). Прафесар (1968). Ганаровы член Міжнароднай Акадэміі прыкладной электронікі (1994). Заслужаны рацыяналізатар БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 жніўня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 2010 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | радыётэхніка, электроніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
В. Я. Авяр’янаў нарадзіўся ў горадзе Уладзімір (Расія). Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых рубяжоў пад Масквой у раёне горада Вязьма. У 1942 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сувязі і быў накіраваны на фронт. З мая 1942 г. начальнік сувязі 76-а гвардзейскага мінамётнага палка, 317-а гвардзейскага мінамётнага палка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай і Кёнігсбергскай аперацый. Са студзеня 1948 г. начальнік сувязі 1377-а зенітнага артылерыйскага палка (Група савецкіх войскаў у Германіі). З мая 1948 г. В. Я. Авяр’янаў ад’юнкт у Ваеннай артылерыйскай акадэміі радыёлакацыі, з 1951 г. старэйшы выкладчык, з 1953 г. намеснік начальніка, начальнік кафедры радыёпрыёмных устройстваў. У 1954—1954 гг. на пасадзе начальніка кафедры ў Гомельскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны, з 1957 г. начальнік кафедры радыёперадаючых і радыёпрёмных устройстваў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны.
У 1974 годзе палкоўнік В. Я. Авяр’янаў звольнены ў запас. З 1976 г. працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (БДУІР), загадчык кафедры антэн і ўстройстваў ЗВЧ.
Навуковая дзейнасць Правіць
В. Я. Авяр’янаў займаўся даследаваннямі разнесеных радыёлакацыйных станцый у мэтах павелічэння далёкасці дзеяння бартавых радыёлакацыйных прыцэлаў і галовак саманавядзення ракет, праблем радыёлакацыі нізкалётаючых цэляў, уздзеяння актыўных памех на работу радыёлакацыйных станцый. Аўтар электра-дыпольнай тэорыі шаравой маланкі, вялікай колькасці філасофскіх і навукова-метадычных работ. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаваных прац:
- На чём держится земля [Текст]: (Электр. гипотеза гравитации) / В. Я. Аверьянов ; Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск: [б. и.], 1994. — 30 с. : ил.[2]
- Электро-дипольная гипотеза гравитации и ее следствия / В. Я. Аверьянов ; Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск: БГУИР, 1999. — 59 с. : ил. — ISBN 985-444-096-6[2]
- Разнесённые радиолокационные станции и системы / В. Я. Аверьянов; научный редактор А. Е. Охрименко — Мн., 1978.
- Шаровая молния: монография (2005)
- Электро-дипольная теория гравитации: монография (2004)
- Десять рассказов о Радио…
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Ветэран Узброеных Сіл СССР»[1] і інш.
Зноскі
- ↑ а б Аверьянов Валерьян Яковлевич // Бессмертный полк. Москва(недаступная спасылка)
- ↑ а б Валерьян Яковлевич // Государственная публичная научно-техническая библиотека СО РАН (руск.)
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі Правіць
- Небесную механику пора переписывать?(недаступная спасылка) (руск.)
- Электронный каталог РНТБ (руск.)
- Педагог, учёный, патриот // Газета БДУІР «Импульс» (руск.)
- База патентов Беларуси (руск.)
- Партал «Память народа»