Валійская Вікіпедыя

Валійская Вікіпедыя (вал. Wicipedia Cymraeg) — раздзел Вікіпедыі на валійскай мове. З'яўляецца адзінай анлайн-энцыклапедыяй на валійскай мове.

Favicon Вікіпедыі Валійская Вікіпедыя
вал.: Wicipedia Cymraeg
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL cy.wikipedia.org (вал.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Валійская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы ліпень 2003
Колькасць артыкулаў 280 409
Колькасць выяў 11 368
Колькасць старонак 480 506
Колькасць правак 12 556 800
Зарэгістраваных удзельнікаў 88 962
Актыўных удзельнікаў 122
Адміністратараў 16
Глыбіня 13,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валійская Вікіпедыя была адкрыта ў ліпені 2003 года. Развіваючыся з невялікай хуткасцю, 23 чэрвеня 2007 года яна стала 66-й Вікіпедыяй, дасягнула мяжы ў 10 000 артыкулаў. Затым адбыўся досыць хуткі для гэтага падзела рост колькасці артыкулаў, калі з чэрвеня 2007 па лістапад 2008 года іх колькасць павялічылася ўдвая. Гэты факт знайшоў адлюстраванне ў публікацыі ў самым масавым часопісе Уэльса - Golwg, што выдаецца на валійскай мове, і газеце Y Faner Newydd. На 7 кастрычніка 2011 года колькасць артыкулаў складала крыху больш за 34 000.