Вандроўка часу
«Вандроўка часу» (англ.: Voyage of Time) — амерыканскі дакументальны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі[4].
Вандроўка часу![]() | |
---|---|
англ.: Voyage of Time | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 90 хв.[3] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 7 верасня 2016, 9 верасня 2016, 21 верасня 2016 і 7 кастрычніка 2016 |
IMDb | ID 1945228 |
Сусветная прэм’ера адбылася 7 верасня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі. Карціна апавядае пра Сусвет — ад яго нараджэння да разбурэння. Фільм выйшаў у дзвюх версіях з рознымі назвамі: 40-хвілінны «Voyage of Time: The IMAX Experience» для кінатэатраў IMAX і 90-хвілінны «Voyage of Time: Life’s Journey» для звычайных кінатэатраў.
Агучка
правіць- Брэд Піт — расказчык (IMAX-версія)
- Кейт Бланшэт — расказчык (35-мм поўнаметражная версія)
Вытворчасць
правіцьПершыя крокі вытворчасці фільма былі здзейснены ў канцы 1970-х гадоў, калі Тэрэнс Малік распрацаваў праект пад назвай «Q» для кампаніі «Paramount», які апавядаў пра паходжанне жыцця на Зямлі[5]. Галоўным навуковым кансультантам стужкі стаў Эндру Нол[6].
Крытыка
правіцьФільм для IMAX быў сустрэты крытыкамі прыхільна, у той час як поўнаметражная версія атрымала супярэчлівыя рэцэнзіі: 90 % на Rotten Tomatoes у 40-хвіліннай версіі і 68 % — у поўнаметражнай.
Узнагароды
правіцьПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і 5 намінацыямі[7].
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і (unspecified title) Праверана 14 чэрвеня 2016.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 14 верасня 2016.
- ↑ Voyage of Time: Life's Journey (2016) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Kevin Jagernauth. ‘Voyage Of Time’ On Voyage Of Trouble As Investors Sue Terrence Malick (англ.). Сайт «IndieWire» (21 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2016. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Andrew Knoll Spent Twenty Years as Chief Science Advisor on Voyage of Time (англ.) (6 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2018. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Voyage of Time: Life's Journey (2016) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 29 мая 2023.
Спасылкі
правіць- Voyage of Time: Life’s Journey на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Voyage of Time: The IMAX Experience на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Voyage of Time: Life’s Journey на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Voyage of Time: The IMAX Experience на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)