Ванілін

хімічнае злучэнне

Ванілін — метаметоксі-парагірдоксібензойны альдэгід, араматычнае арганічнае рэчыва з пахам ванілі, вытворнае бензолу. Формула ваніліна C8H8O3.

Ванілін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне 4-гідроксі-3-метаксібензальдэгід
Хім. формула C8H8O3
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 152.15 г/моль
Шчыльнасць 1.056 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 80-81 °C
Тэмпература кіпення 285 °C
Тэмпература ўспышкі 147 °C
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе 1 г/100 мл
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 121-33-5
PubChem 1183
Рэг. нумар EINECS 204-465-2
SMILES
RTECS YW5775000
ChemSpider 13860434

Апісанне правіць

Бясколерныя ігольчатыя крышталі, тэмпература плаўлення 81—83 °C, тэмпература кіпення 284—285°C, шчыльнасць 1056 кг/м³. Сублімуе без раскладання, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, хлараформе і інш.

У натуральным стане ў выглядзе гліказіду ёсць у пладах ванілі; сінтэтычны ванілін атрымліваюць з гваяколы, лігніну і эўгенолу. Шырока выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, парфумерыі і фармакалогіі. Сумесь ваніліну з цукровай пудрай (1:100) называецца ванільным цукрам.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Беларусы - Варанец / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. - 511 с.:іл.

Спасылкі правіць