Вар’яты-шоу

(Пасля перасылкі з Вар'яты-шоу)

Вар’яты-шоу — украінскае гумарыстычна-забаўляльнае шоу, якое існавала ў 20102021 гадах.

Вар’яты-шоу
Жанр камедыйны тэлесерыял[d]
У галоўных ролях
Краіна вытворчасці
Мова украінская мова
Колькасць сезонаў 5
Тэлеканал(ы) Новы
varyaty.com
varyaty.novy.tv/ua/

Шоу мела тэлевізійную версію, якая выходзіла на Новым канале на працягу 5 сезонаў. Напачатку існавання шоу таксама было адзнята некалькі пілотных выпускаў у львоўскім клубе «Пікасо» для тэлеканала ZIK. Шоу было пазбаўлена нецэнзурнай лексікі, практычна адсутнічалі жарты «ніжэй пояса» і на палітычную тэматыку. Кіраўніком і вядучым «Вар’ятаў» з’яўляўся Сяргей Прытула.

Выступ у Таронта
Выступ у Таронта

Гісторыя праекта правіць

Слова «Вар’яты» ва ўкраінскай мове лічыцца элементам галіцкага дыялекту і львоўскай гаворкі, якое азначае «ненармальны, апантаны, шалёны, звар’яцелы чалавек».

Праект з’явіўся ў 2010 годзе ў Цярнопалі, першае выступленне прайшло 28 траўня 2010 года пад назвай "Першае ўкраінамоўнае гумар-шоў «Вар’яты». У 2013 годзе на тэлеканале «ZIK» выйшаў адзін сезон з дзесяці 25-хвілінных выпускаў відэазапісаў канцэртаў «Вар’ятаў» у львоўскім клубе «Picasso» . 2 лістапада 2016 года адбылася прэм’ера тэлеверсіі шоу ў эфіры Новага канала.

Выступ складаўся з гумарыстычных сцэнак, маналогаў, песняў і ўсяго іншага, што здольна выклікаць у публікі здаровы смех.

Для тэлеверсіі была зменена схема шоу, з моманту з’яўлення на тэлебачанні кожнае выступленне складалася з блокаў. У эфіры час ад часу запрашаліся вядомыя асобы (DZIDZIO, Аляксандр Педан, Віталь Казлоўскі, Антон Лірнік, Леся Нікіцюк, Дзмітры Танковіч і інш.).

Удзельнікі праекта пазіцыянавалі яго як народны, гэта значыць даступны ўсім слаям насельніцтва, таму кошты на канцэрты маглі істотна адрознівацца ў сталіцы і невялікіх гарадах. Сяргей Прытула ў інтэрв’ю жартаўліва сцвярждаў, што ім прасцей зладзіць дадатковыя канцэрты, чым падымаць кошты на квіткі. Толькі на працягу 2017 года адбылося 122 канцэрты шоу ў розных гарадах Украіны, Еўропы і Паўночнай Амерыкі, што зрабіла шоу самым гастралюючым украінскім шоу.

У 2021 годзе на Новым канале выйшаў апошні сезон тэлевізійнай версіі шоу. Пасля чаго шоу было перафарматавана ў іншы праект — «Тое самае шоу» з тымі самымі ўдзельнікамі, але ўжо без Сяргея Прытулы ў якасці фронтмэна.

Удзельнікі правіць

Па стане на 2017 год у склад «Вар’ятаў» уваходзяць:

  • «Цярнопальскі Шэры» — Сяргей Прытула (кіраўнік)
  • «Жошка» — Уладзімір Жогла
  • «Владзьо» — Уладзімір Коўцун
  • «Тыльны» — Віталь Тыльны
  • «Вальон» — Валянцін Сяргейчук
  • «Палупан» — Сяргей Палупан (музыка)

Спасылкі правіць