Варажскі шчыт

геральдычны шчыт

Варажскі[1], нарманскі[2][3] або старажытны французскі шчыт[3] — адна з асноўных формаў геральдычнага шчыта, якая выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Востраканцовы трохвугольны шчыт. З’яўляецца найбольш старажытнай формай геральдычнага шчыта[4].

Схема пабудовы старафранцузскага шчыта, прынятая Геральдычным кансультатыўным саветам Каралеўства Італіі.

Шырока распаўсюджаны ў сучаснай беларускай геральдыцы. Ляжыць у аснове эталона «Пагоні», які быў распрацаваны ў 1991 годзе як дзяржаўны герб Беларусі.

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Геральдыка // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.
  2. Герб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 171-172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. а б Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  4. Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.

Спасылкі

правіць