Варкута
Варкута (руск.: Воркута) — горад (з 1943) у Расіі, у Рэспубліцы Комі. Насельніцтва 79,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1931 годзе. Чыгуначная станцыя. Аэрапорт. Размешчаны на поўначы Рэспублікі Комі, на рацэ Варкута, за 904 км ад Сыктыўкара.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Эканоміка
правіцьМеталаапрацоўка (рамонт горна-шахтавага абсталявання), дрэваапрацоўка, харчовая прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Навука і культура
правіць- Пячорскі навукова-даследчы вугальны інстытут
- Тэатр драмы і лялек
- Краязнаўчы музей
Вядомыя асобы
правіць- Вольга Васілеўна Гарбачова (нар. 1961) — беларускі гісторык.
- Павел Аляксандравіч Куліжнікаў — расійскі канькабежац.
- Марына Іванаўна Рэмша (нар. 1965) — беларускі палітык.
- Леанід Альбінавіч Савіцкі (нар. 1965) — беларускі футбаліст і трэнер.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0