Варлен Леанідавіч Бечык

(Пасля перасылкі з Варлен Бечык)

Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1974)[1]. Сын Ларысы Кароткай.

Варлен Леанідавіч Бечык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1939(1939-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1985(1985-11-13) (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Ларыса Лявонцьеўна Кароткая
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, рэдактар, літаратар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ ў 1960. З 1972 навуковы супрацоўнік інстытуту літаратуры АН БССР, з 1981 намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Творчасць правіць

Друкуецца з 1959 года. Даследуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасці і мастацкасці, пытанні майстэрства, асаблівасці творчых індывідуальнасцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Свет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[1]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[1].

Зноскі

  1. а б в г Бечик Варлен Леонидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 114. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.