Варняны
Варня́ны[1] (трансліт.: Varniany, руск.: Ворняны) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Варнянскага сельсавета.
Аграгарадок
Варняны
| ||||||||||||||||||
Насельніцтва 1310 чал. (1992). Знаходзіцца з 14 км на поўнач ад Астраўца, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
НазваПравіць
Назва Варнянаў балцкага паходжання і звязаная з літ. varnas «воран». Непасрэдна каля Гервятаў знаходзяцца таксама Гервяты, Гайголі, Сакалойці, назвы якіх звязаныя з літ. gervė «жораў», gaigalas «вуцяк», sakalas «сокал».
ГісторыяПравіць
Першы пісьмовы ўспамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны згадваюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касцёл. У паччатку XVI стагоддзя маёнткам валодалі Пронскія і Свірскія. Апошнія збудавалі тут новы касцёл. У першай палове XVI стагоддзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI стагоддзя маёнтак перайшоў у валоданне Абрамовічаў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 года дзейнічалі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка. У другой палове XVIII стагоддзя адбылася рэканструкцыя цэнтральнай часткі паселішча на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. Аўтарам праекту стаў віленскі архітэктар Аўгуст Касакоўскі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Варняны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 рэгулярных кірмашоў. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У другой палове XIX — першай палове XX стагоддзяў Варняны знаходзіліся ў валоданні Снядэцкіх і Хамінскіх.
У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 гадоў у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.
- Мястэчка на літаграфіях першай паловы XIX стагоддзя
НасельніцтваПравіць
ІнфраструктураПравіць
У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбулаторыя, клуб.
ЭканомікаПравіць
Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».
СлавутасціПравіць
- Гістарычная забудова (канец XVIII — першая палова XX стст.; фрагменты)
- Касцёл Святога Юрыя (1767—1769)
- Сядзіба Абрамовічаў (XIX ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія; ваенныя часоў Першай сусветнай вайны; польскіх салдат, якія загінулі ў 1920 годзе
Страчаная спадчынаПравіць
- Палац Абрамовічаў (XVIII ст.)
Вядомыя асобыПравіць
- Доў Пінхас Каплановіч (1880—1932) — яўрэйскі пісьменнік[4]
- Алесь Юркойць (нар. 1971) — беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Worniany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 940
- ↑ ЭГБ, 1994
- ↑ https://www.rujen.ru/index.php/КАПЛАНОВИЧ_Дов-Пинхас
ЛітаратураПравіць
- Шаблюк В. Варняны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 222. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Worniany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 940—941
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варняны