Вартавы карабель
клас баявых надводных караблёў
Вартавы́ карабе́ль — клас баявых надводных караблёў, прызначаных для нясення дазорнай службы, ахоўвання буйных караблёў, транспартаў і дэсантных караблёў (судоў) ад атак падводных лодак, тарпедных катэраў і авіяцыі праціўніка на пераходзе морам і пры стаянцы на адкрытых рэйдах.

Пагранічны вартавы карабель «Імя XXV з'езда КПСС», 1985 года.

Вартавы карабель Амурскай пагранічнай флатыліі (праект 1249)
Вартавыя караблі таксама прыцягваюцца для нясення дазорнай службы на падыходах да сваіх ваенна-марскіх баз, партоў і для аховы марской граніцы[1].
Скарочанае найменне ВКР. Таксама ў літаратуры можа называцца — Патрульны карабель, Карабель супрацьлодкавай абароны.
Зноскі
- ↑ Павлов А. С. Сторожевой корабль «Неустрашимый». — Якутск, 1997. — С. 2.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4)., с. № 13