Варшаўская ваенная акруга
Варшаўская ваенная акруга — адна з першых трох ваенных акруг Расійскай Імперыі, створаных у 1862 годзе ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ.
Варшаўская ваенная акруга | |
---|---|
Гады існавання | 6 ліпеня 1862 —28 ліпеня 1914 |
Краіна | Расійская імперыя |
Падпарадкаванне | Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі |
Тып | ваенная акруга |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб'яднанне |
Дыслакацыя | Варшава |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал ад кавалерыі Якаў Рыгоравіч Жылінскі |
Ахоплівала тэрыторыі Варшаўскай, Калішскай, Келецкай, Ломжынскай, Люблінскай, Плоцкай, Радамскай, Сядлецкай, Сувалкскай (да 1875 года), Пётракоўскай губерняў.
На базе войскаў акругі падчас Першай сусветнай вайны была створана 2-я Армія. 28 ліпеня на значнай частцы тэрыторыі акругі была створана т. зв. акруга на тэатры ваенных дзеянняў, якая атрымала назву Мінская.
Склад
правіцьУ склад акругі па стане на першую палову 1914 уваходзілі:
- 6-ы армейскі корпус (Ломжа, Асавец, Беласток)
- 14-ы армейскі корпус (Люблін, Седлец, Івангорад, Лодзь, Чэнстахоў, Пётркаў)
- 15-ы армейскі корпус (Холм, Замосце, Ковель, Уладзімір-Валынскі, Брэст-Літоўск, Кобрын)
- 19-ы армейскі корпус (Варшава, Скернявіцы)
- 23-ці армейскі корпус (Варшава, Новагеоргіеўск, Пултуск)
Літаратура
правіць- Безвугольны А.Ю., Кавалеўскі М.Ф., Кавалёў В.Я. Гісторыя ваенна-акружной сістэмы ў Расіі 1862-1918 = История военно-окружной системы в России 1862-1918. — Москва: ЗАТ Выдавецтва Цэнтрпаліграф, 2012. — 463 с. — ISBN 978-5-227-03506-6.