Варшаўская школа кіравання

Варшаўская школа кіравання — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Варшаўская школа кіравання
Warszawska Szkoła Zarządzania - Szkoła Wyższa w Warszawie
Арыгінальная назва Warszawska Szkoła Zarządzania - Szkoła Wyższa w Warszawie
Міжнародная назва Warsaw Management School - Graduate and Postgraduate School
Размяшчэнне Варшава
Сайт wsz-sw.edu.pl

Агульная характарыстыка

правіць

Поўная афіцыйная назва ўстановы — «Варшаўская школа кіравання — вышэйшая школа ў Варшаве». Фундатар — Галоўнае праўленне Навуковага таварыства арганізацыі і кіравання ў Варшаве. Мае права праводзіць адукацыйную дзейнаць у сферы вышэйшай адукацыі на ўзроўні бакалаўра і магістра, а таксама ў галіне паслядыпломнай адукацыі ў стацыянарнай (дзённай) і нестацыянарнай (завочнай) формах навучання. Ва ўстанове працуюць навукова-педагагічныя працаўнікі ў колькасці 65 выкладчыкаў.

У адпаведнасці з адным з самых аўтарытэтных у Польшчы рэйтынгам недзяржаўных ВНУ Варшаўская школа кіравання сістэматычна займае лідзіруючыя месцы сярод усіх недзяржаўных ВНУ ў Польшчы (усяго каля 330 ВНУ) у катэгорыі «Насычанасць кадраў людзьмі вышэйшай кваліфікацыі». У 2016 годзе гэта было 6 месца, у 2017 годзе — 7 месца, у 2019 годзе — 5 месца сярод прыватных навучальных устаноў Варшавы.

Напрамкі навучання

правіць
  • Кіраванне бізнесам
  • Кіраванне інавацыямі
  • Кіраванне праектамі
  • Кіраванне кластарамі
  • Кіраванне якасцю
  • Кіраванне персаналам
  • Кіраванне гандлёвымі сеткамі
  • Кіраванне ў адміністрацыі
  • Кіраванне ў спорце
  • Кіраванне бяспекай
  • Кіраванне транспартным прадпрыемствам
  • Кіраванне турыстычным бізнесам
  • Кіраванне ў сферы гасціннасці і грамадскага харчавання
  • Кіраванне офісам
  • Кіраванне сямейным бізнесам
  • Кіраванне кібербяспекай
  • Кіраванне хімічнымі прадуктамі і іх утылізацыяй
  • Фінансы і банкаўская справа
  • Бухгалтарскі ўлік
  • Маркетынг
  • Коўчынг
  • Лагістыка

Спасылкі

правіць