Васкрасенская царква (Альманы)

Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Альманы (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Праваслаўны храм
Васкрасенская царква
Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга
Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга
51°48′22″ пн. ш. 27°04′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Альманы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18881893 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў 18881893 гг. з дрэва на месцы храма першай паловы 19 ст.[1]

Архітэктура правіць

 
Царская брама. Другая палова 17 ст. МСБК НАН

Царква вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (два васьмерыкі на чацверыку), прамавугольны бабінец, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над шатром званіцы, цыбулепадобная галоўка на двух'ярусным васьмігранным барабане над шатровым з заломам дахам малітоўнай залы, вальмавае пакрыццё апсіды. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны шырынкавымі фрызамі і вуглавымі лапаткамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі.

Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым драўляным скляпеннем, апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам і двума ківотамі.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць