Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр

Дзісенскі Уваскрасенскі манастыр — колішні праваслаўны манастыр у г. Дзісна (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці), які дзейнічаў у 16331810 гадах. Заснаваны пры Уваскрасенскай царкве, вядомай з 1568 года. Прыналежнасць манастыра да праваслаўя пацверджана каралеўскімі прывілеямі Уладзіслава IV, Яна Казіміра (1661), Яна III Сабескага (1678), Аўгуста II, Аўгуста III (1736). Існаваў на ахвяраванні мяшчан, у 17 ст. меў невялікі маёнтак Горкі. Пры царкве былі тры брацтвы. У 1770 у час пажару Дзісны Уваскрасенская царква згарэла, у 1730-я г. пабудавана новая. У 1810 годзе манастыр зачынены, царква стала прыходскай (згарэла ў 1882 годзе).

Дзісенскі манастыр
Брацкі крыж. 1896

Брацкі крыж 1673, які раней знаходзіўся ў манастыры, украдзены з Адзігітрыеўскай царквы (Дзісна) у 1980-я.

Сашэсце ў Пекла. Канец XVII ст. Нацыянальны мастацкі музей

З іканастаса дзісненскай Уваскрасенскай царквы, відавочна, паходзіць шэдэўр беларускага іканапісу, ікона «Сашэсце ў пекла» апошняй чвэрці XVII ст., якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

Зноскі

  1. Ярошевич А. А. Древности Дисненского Воскресенского монастыря

Літаратура правіць