Васход (Магілёўскі раён)

аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Васхо́д[2] (трансліт.: Vaschod, руск.: Восход) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўнач — штучнае вадасховішча на р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач з пасёлкам.

Аграгарадок
Васход
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
159 м
Насельніцтва
1 775 чалавек[1] (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213138
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244804019
Васход на карце Беларусі ±
Васход (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Васход (Магілёўскі раён)
Васход (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Васход (Магілёўскі раён)

Гісторыя

правіць

Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Дашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1925 годзе арганізавана сельская гаспадарка «Усход».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 26 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 чэрвеня 1960 года ў Вяйнянскім сельсавеце. У 1990 годзе цэнтр саўгаса «Усход». У пасёлку працавалі Дом культуры, аддзяленне сувязі, бібліятэка, сталовая, дзіцячы сад-яслі, грамадская лазня. У 2000-я гады на базе пасёлка створаны аграгарадок.

Інфраструктура

правіць
 
Школа
 
Дом культуры

У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, Дом культуры, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Планіроўка

правіць

Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1982 годзе праектным інстытутам «Магілёўграмадзянпраект». Планіровачна складаецца з 2 вуліц (шыротнай і мерыдыянальнай арыентацыі), забудаваных двухбакова, шчыльна, пераважна мураванымі двухпавярховымі 4—8-кватэрнымі і трохпавярховымі 16-кватэрнымі дамамі. На поўнач — парк адпачынку. У месцы скрыжавання вуліц размешчаны грамадскія будынкі.

Насельніцтва

правіць

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць