Васілька Раманавіч

Васілька Раманавіч (12031269) — князь белзкі (1207—1211), берасцейскі (1208—1210, 1219—1228), пярэмільскі (1209—1218), перасопніцкі (1225—1229), луцкі (1229—1238), валынскі (1231—1269), сын Рамана Мсціславіча, князя галіцка-валынскага і вялікага князя кіеўскага, і яго другой жонкі Ганны.

Васілька Раманавіч
Князь луцкі
1229 — 1238
Папярэднік Яраслаў Інгваравіч
Пераемнік Міхаіл Усеваладавіч 1240)
Сцяг Князь валынскі
1238 — 1269
Папярэднік Данііл Раманавіч
Пераемнік Уладзімір Васількавіч
Нараджэнне 1203
Смерць 1269
Род Раманавічы[d]
Бацька Раман Мсціславіч
Маці Раманава[d]
Жонка 1) Дабрава Юр'еўна;
2) Алена, дачка Лешка Белага
Дзеці Уладзімір, Юрый, Вольга

У палітычных справах выступаў разам са сваім братам Данілам Раманавічам. Іх дзейнасць у значнай меры закранала тэрыторыю Беларусі. У 1246 і 1247 гадах разам з братам разбіў каля Пінска атрады літвы, якія нападалі на Валынскую зямлю. Асабліва актыўную дзейнасць Васілька Раманавіч і яго брат разгарнулі ў 1249—1254 гадах супраць Новагародка. У 1249 годзе войска Васількі Раманавіча ўдзельнічала ў паходзе на Новагародскую зямлю (праз Ваўкавыск), у 1251 годзе зноў на Новагародак, а таксама на Горадню. У 1258 годзе Васілька Раманавіч разам з ардынскім ваяводам Бурундаем ваяваў Літоўскую і Нальшчанскую землі. У 1264 годзе войска Васількі Раманавіча дапамагала князю Войшалку ў заваяванні Дзяволтвы і Нальшчанаў.

Зноскі

Літаратура

правіць