Васіль Іванавіч Бернік
матэматык
Васіль Іванавіч Бернік (9 студзеня 1947, в. Слабада-Пырашаўская, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986, Метрычная тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і размернасць Хаўсдорфа), прафесар (1992).
Васіль Іванавіч Бернік | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[1].
Навуковыя працы
правіць- Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.Мельнічуком);
- О точном порядке приближения нуля значениями целочисленных многочленов // Acta Arithmetica. 1989. № 53; Diophantine analysis on manitolds. Cambridge University Press, 1999 (разам з М.Додсанам).
Прэміі
правіць- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Метрычныя тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і яе дадаткаў».
Літаратура
правіць- Бернік Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).