Васіль Іванавіч Вядзернікаў

Васіль Іванавіч Вядзе́рнікаў[1] (руск.: Василий Иванович Ведерников; 11 лютага 1919, Ліпецк — 16 сакавіка 1991, Мінск) — вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1970).

Васіль Іванавіч Вядзернікаў
руск.: Василий Иванович Ведерников
Дата нараджэння 11 лютага 1919(1919-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1991(1991-03-16) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1969)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ліпецку. У 1941 годзе скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1950 года працаваў у ім. З 1959 года ў Горкаўскім педагагічным інстытуце, з 1969 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць правіць

В. І. Вядзернікаву належаць навуковы працы па канформнай дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі гіперпаверхняў Еўклідавай прасторы, тэорыі абагульненага метаду нармалізацый, тэорыі спецыяльнага класа аднародных прастораў і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Конформная наложимость поверхностей // Учен. зап. Казан. ун-та., 110:3 (1950)
  • Обобщение метода нормализации А. П. Нордена на случай расслоенного пространства // Учен. зап. Казан. ун-та., 123:1 (1963)
  • Псевдолинейная связность // Изв. вузов. Матем., 1964, № 2
  • Симметрические пространства и их обобщения // Итоги науки и техн. Сер. Алгебра. Топол. Геом., 14 (1976) (у сааўтарстве)
  • Дифференциальная геометрия. — Мн. 1982 (у сааўтарстве)

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць