Васіль Іванавіч Дэмут-Маліноўскі
Васіль Іванавіч Дэмут-Маліноўскі (руск.: Демут-Малиновский, Василий Иванович; 13 (2) сакавіка 1779, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 16 (28) ліпеня 1846, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — рускі скульптар, найбуйнейшы прадстаўнік рускага ампіру, які не раз звяртаўся да тэматыкі Айчыннай вайны 1812 года[2]. Яго манументальныя творы ўтвараюць ансамблевае адзінства з такімі класіцыстычнымі дамінантамі Пецярбурга, як Казанскі сабор, арка Галоўнага штаба, Нарвскія вароты. Шмат працаваў у галіне надмагільнай пластыкі.
Васіль Іванавіч Дэмут-Маліноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (13) сакавіка 1779 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) ліпеня 1846 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ivan Vasil'evič Demuth-Malinovskij[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | Імператарская акадэмія мастацтваў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяцінства і юнацтва: У Расіі да 1803
правіцьБудучы скульптар нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1779 годзе. Яго бацька працаваў разьбяром па дрэве, і маленькі Васіль з дзяцінства вучыўся пластыцы, назіраючы за працай бацькі. У 1785 годзе, быўшы яшчэ дзіцем, ва ўзросце шасці гадоў ён пачаў навучанне ў Акадэміі мастацтваў[2]
Васіль Іванавіч вучыўся ў Акадэміі мастацтваў з 1785 па 1800 год. Ён з’яўляўся вучнем знакамітага скульптара М. І. Казлоўскага і за час навучання быў чатыры разы адзначаны ўзнагародамі Акадэміі. Ён атрымаў два сярэбраныя медалі за поспехі ў лепцы з натуры — малую ў 1798 годзе, і вялікую ў 1799 годзе[3]. Пасля гэтага ён стаў уладальнікам залатога медаля другой ступені, які ён атрымаў у 1799 годзе за барэльеф «Анёл выводзіць апостала Пятра з вязніцы».
Залатым медалём першай ступені ён быў узнагароджаны ў 1800 годзе ў складзе групы скульптараў за калектыўную працу — барэльефы да помніка Пятру I ля Міхайлаўскага замка працы Барталамеа Растрэлі . За гэта ён атрымаў Першы залаты медаль[2].
У 1802 годзе памірае М. І. Казлоўскі. Для стварэння надмагілля на яго магіле тагачасным прэзідэнтам Акадэміі графам А. С. Строганавым быў аб’яўлены конкурс. Маліноўскі ўдзельнічаў у гэтым конкурсе і выйграў яго, атрымаўшы другі раз вялікі залаты медаль[2][3].
На думку даследчыкаў, у гэтым помніку В этом памятнике ёсць усё, што развівалася ў таленце Дэмут-Маліноўскага, — прастата сур’ёзнасць і думкі, пачуццё і разуменне прыгажосці чалавечага цела, гэтай асновы асноў класікі[2].
У Італіі ў 1803—1806 гадах
правіцьУ 1803 годзе Дэмут-Маліноўскі разам з іншымі выхаванцамі Акадэміі мастацтваў быў адпраўлены ў замежную камандзіроўку ў Італію. У праграму камандзіроўкі ўваходзіла вывучэнне помнікаў заходнееўрапейскага мастацтва і знаёмства з архітэктурай старажытнага Рыма. У гэты час ён актыўна працаваў у пластыцы. Дэмут-Маліноўскі ствараў замалёўкі новых кампазіцый, маляваў натуру, змалёўваў антычныя ўзоры[2].
Ім былі створаны кампазіцыі на міфалагічныя тэмы, у тым ліку скульптар пачаў працу над барэльефам «Геркулес і Амфала», статую «Нарцыс, які глядзяць у ваду» і некалькі галоў і бюстаў. Скульптар выдаткаваў шмат часу і сіл для спасціжэння найскладанага мастацтва апрацоўкі мармуру. Гэтай навукай да канца знаходжання ў Італіі ён авалодаў у дасканаласці[2][3].
Дэмут-Маліноўскі ў 1806 годзе вярнуўся на радзіму, але ўсё яго працы, выкананыя за мяжой, загінулі ў дарозе. Яму трэба было ствараць новыя творы[2].
У Расіі з 1806 па 1812 гады
правіцьПасля вяртання ў Расію ён выканаў эскіз статуі «Ілля-прарок», за што ў 1807 годзе быў ганараваны званнем акадэміка. Але асноўная праца ў Санкт-Пецярбургу па прыездзе была сканцэнтравана ў стварэнні дэкаратыўнага афармлення будаваных акцэнтаў гарадскога асяроддзя — Казанскага сабора і Горнага інстытута. Гэтыя будынкі і збудаванні былі створаны архітэктарам А. Н. Вараніхіным[2]. Акрамя таго, лічыцца што Васіль Іванавіч працаваў над афармленнем будынка Біржы[3].
Паўлаўскі палац (1808) і Казанскі сабор (1811)
правіцьВ. І. Дэмут-Маліноўскі ў супрацоўніцтве з А. Н. Вараніхіным удзельнічаў у стварэнні аднаго з найпрыгажэйшых інтэр'ераў Паўлаўскага палаца «Кабінета-ліхтарыка» з фігурамі карыятыды (скончаны ў 1808). У 1808 годзе скульптару было прысвоена званне ад'юнкт-прафесара.
Для Казанскага сабора (скончаны ў 1811 годзе) скульптар выканаў статую Андрэя Першазванага. У стварэнні храма ўдзельнічаў увесь колер архітэктуры і пластыкі пачатку XIX стагоддзя. Сваю частку работ — скульптуры святых для параднага порціка, навернутага да Неўскага праспекта, ён выконваў разам з такімі вядомымі аўтарамі, як І. П. Мартас і С. С. Піменаў. Усе створаныя скульптуры звязаныя з ваеннай славай Расійскай імперыі і ўзнагародамі падчас кіравання імператара Паўла I:[2]
- Іаан Прадцеча — Мальтыйскі крыж ;
- Уладзімір Святаславіч — Ордэн Святога Уладзіміра;
- Аляксандр Неўскі — Ордэн Святога Аляксандра Неўскага;
- Андрэй Першазваны — Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага .
Гісторыкі XIX стагоддзя прыпісваюць Маліноўскаму аўтарства статуі прарока Іллі[3].
Праца над будынкам Горнага інстытута
правіцьДля будынка Горнага інстытута скульптар стварыў групу «Выкраданне Празерпіны Плутонам» на сюжэт антычнай міфалогіі ў рымскім перакладанні.
Празерпіна супраціўляецца Плутону, які выносіць яе ў падземнае царства. Левай рукой яна спрабуе адштурхнуць свайго выкрадальніка, а правай рукой у роспачы затуляе галаву. Ля ног ляжыць трохгаловы сабака Цэрбер, легендарны вартаўнік падземных багаццяў, які вартаваў выхад з царства мёртвых Аіда.
Другую скульптурную групу «Геркулес і Антэй» выканаў С. С. Піменаў[2].
На будынку таксама былі ўсталяваныя барэльефныя фрызы працы Дэмут-Маліноўскага «Венера прыходзіць да вулканам за даспехамі Марса» і «Апалон прыходзіць да Вулкана за вырабленай для яго калясніцай» (пудосцкі камень , 1809—1811). Яны таксама звязаныя з архітэктурай і не парушаюць плоскасці сцяны.
У афармленні Горнага інстытута ярка выявіўся сінтэз архітэктуры і манументальнай скульптуры, характэрны для рускага горадабудаўніцтва першай паловы XIX стагоддзя[2].
Актыўная дзейнасць у 1812—1814 гадах
правіцьЗ 1812 па 1814 гады Дэмут-Маліноўскі вёў актыўную дзейнасць: сумесна з С. С. Піменавым працаваў над афармленнем будынка Галоўнага Адміралцейства.
У гэты ж перыяд стварае шэраг твораў, не звязаных з архітэктурай, у тым ліку статую «Рускі Сцэвала» (гіпс, 1813), якая славіць подзвіг рускага селяніна, супраць волі узятага на службу французамі і ў знак гэтага заклеймаванага лацінскай літарай N. Ён паказаны адсякаючым уласную руку з таўром.
У гэты час ён актыўна працаваў у галіне надмагільнай скульптуры. Ён стварыў помнік Л. І. Барышнікавай (1813; да 1990-х знаходзіўся пад юрысдыкцыяй музея архітэктуры Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР) і помнік А. Н. Вараніхіну (1814; Ціхвінскія могілкі, Некропаль XVIII стагоддзя, Музей гарадской скульптуры)
Зноскі
- ↑ а б Демут-Малиновский Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Дмитриенко А. Ф., Кузнецова Э. В., Петрова О. Ф., Федорова Н. А. 50 биографий мастеров русского искусства. — Л.: Аврора, 1971. — С. 80.
- ↑ а б в г д Демут-Малиновский, Василий Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
правіць- Александрова Л. Б. Василий Иванович Демут-Малиновский, 1779—1846 / Оформление серии Д. М. Плаксина. — Л.: Художник РСФСР , 1980. — 68 с. — (Массовая библиотечка по искусству ). — 30 000 экз.