Васіль Іванавіч Чэкан
Васіль Іванавіч Чэкан (нар. 18 кастрычніка 1959, Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Васіль Іванавіч Чэкан | |
---|---|
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1959 (64 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Супрацьпажарная тэхніка і бяспека», Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
Праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці і г. Віцебска, узначальваў Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, быў начальнікам Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].