Васіль Іванавіч Шарапаў
Васі́ль Іва́навіч Шара́паў (25 жніўня 1916, в. Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці — 5 сакавіка 2017[1]) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1955—1968).
Васіль Іванавіч Шарапаў руск.: Василий Иванович Шарапов | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1972 — 1989 | ||||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў | |||
Папярэднік | пасада заснаваная | |||
| ||||
1968 — 1972 | ||||
Папярэднік | Леў Мятліцкі | |||
Пераемнік | Мікалай Слюнькоў | |||
| ||||
сакавік 1955 — студзень 1968 | ||||
Прэм’ер-міністр | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў | |||
Папярэднік | Канстанцін Длугашэўскі | |||
Пераемнік | Міхаіл Кавалёў | |||
Партыя | ||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, палітык | |||
Нараджэнне | 25 жніўня 1916 | |||
Смерць | 5 сакавіка 2017 (100 гадоў) | |||
Ваенная служба | ||||
Бітвы | ||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 25 жніўня 1916 года ў в. Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Крупскі раён Мінскай вобласці).
Працаваў памочнікам машыніста, машыністам.
З 1937 года — у арміі, удзельнік і інвалід (страціў нагу ў баі пад Оршай) Вялікай Айчыннай вайны.
З 1944 года — на партыйнай рабоце. У 1952—1955 гадах — першы сакратар Сталінскага райкама КПБ горада Мінска.
Са студзеня 1955 года па студзень 1968 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
1968 — 1972 — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ.
У 1972 — 1989 гадах — Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР.
29 чэрвеня 2016 года В. І. Шарапаву прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Мінска[2].
Памёр 5 сакавіка 2017 года.
Зноскі
- ↑ Умер знаменитый глава Минска Василий Шарапов — TUT.BY, 6.3.2017, 13:35
- ↑ Шарапов стал почетным гражданином Минска
СпасылкіПравіць
- Алёна Аўрынская Шарапава ўсе ведаюць. (руск.) . Вячэрні Мінск (2 жніўня 2012).
- Сталічнае тэлебачанне 96-гадовы экс-мэр Мінска распавёў аб забудове горада на мяжы 50-60-х гадоў. (руск.) . ctv.by (2 верасня 2012).
- Аксана Красоўская Мэр сталіцы ў 1950-60-х гадах Васіль Шарапаў: «Нават Сталінград быў не так моцна разбураны вайной, як Мінск. Цяпер гэта прыгожы і зручны горад». (руск.) . onliner.by (7 сакавіка 2014).
- 25 жніўня споўнілася 99 гадоў першаму кіраўніку Міндарбуда Беларусі Васілю Шарапаву! (руск.) . Белаўтадар (2 верасня 2015).
ЛітаратураПравіць
- Листая жизни страницы / Василий Шарапов; [под общей редакцией В. В. Шарапова]. — Мн.: Полиграфкомбинат, 2016. — 383 с. : ил., портр.; 25 см. — Тираж 1000 экз. — ISBN 978-985-7101-86-3