Васіль Іосіфавіч Дэбіш

Васіль Іосіфавіч Дэбіш (нар. 22 ліпеня 1962, вёска Шамятоўка, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.

Васіль Іосіфавіч Дэбіш
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 ліпеня 1962(1962-07-22) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Мае брата Анатоля, таксама паэта. Вучыўся ў Мсцібаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменістан). З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага мясакамбіната с 1987 па 1989 год. З 1990 года і па гэты час працуе выхавацелем у Брэсцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання. Жыве ў Брэсце.

Творчасць правіць

Першая публікацыя ў 1987 годзе ў часопісе «Маладосць». Друкаваўся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь», альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Матчына слова», «Берасцейскія карані», «Паўлюк Багрым». Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя птахі» (1993), «Лісты да Марыі» (1996), «Праз дождж» (2012), «Чуйнар» (2015).

Узнагароды правіць

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «Пушчанскія дзівы» (2019).