Васіль Ісакавіч Талаш
Васі́ль Іса́кавіч Тала́ш, больш вядомы па мянушцы Дзед Талаш (25 снежня 1844 — 23 жніўня 1946) — удзельнік партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919—1921) і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі. Дзед Талаш — герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».
Васіль Ісакавіч Талаш | |
---|---|
Род дзейнасці | сельская гаспадарка |
Дата нараджэння | 25 снежня 1844 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 1946 (101 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Белка Мазырскага павета (цяпер уваходзіць у мяжу горада Петрыкаў[1] Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Не змог у Белцы атрымаць свой надзел зямлі пасля жаніцьбы, таму быў вымушаны пайсці жыць да жонкі ў вёску Навасёлкі.
У 1919 годзе ў час акупацыі павета польскім войскам быў разведчыкам Чырвонай Арміі. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад (300 чалавек), які з боем вызваліў вёску Навасёлкі.
У час Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з савецкімі партызанамі, але хутка вызвалены. У студзені 1943 года з дапамогай партызан перапраўлены ў Маскву. Выступаў перад працоўнымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі Васіля Талаша з заклікамі да барацьбы з ворагамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі. У 1944 годзе пасля вяртання на радзіму працаўладкаваўся лесніком у Петрыкаўскае лясніцтва.
Памёр 23 жніўня 1946 года ў шпіталі падчас аперацыі[2]. Пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік[3].
Цікавыя факты
правіцьУ сярэдзіне 1930–х гадоў мясцовая Петрыкаўская ўлада негатыўна ставілася да Талаша, бо амаль што 90–гадовы ветэран не падтрымаў калектывізацыю. 4 кастрычніка 1936 года бюро Петрыкаўскага райкама партыі прыняло пастанову:
«У сувязі з тым, што дзед Талаш да гэтага часу не ўступіў у калгас і ніякага ўдзелу ў арганізацыйна–гаспадарчым умацаванні калгаса не прымае, жыве аднаасобнікам, сваіх абавязацельств перад дзяржавай не выконвае і аўтарытэтам сярод калгаснікаў не карыстаецца, бюро РК КП(б)Б лічыць арганізацыю [радыё]перадачы аб творчасці Якуба Коласа з калгаса, дзе жыве Талаш, немэтазгодна»[4]. (руск.) |
Узнагароды
правіць- Ордэн Чырвонага Сцяга (1928)
- Ордэн Айчыннай вайны І ступені
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
- Знак «За шматгадовую і бездакорную службу ў дзяржаўнай лесаахове СССР»
Памяць
правіць- Імя Талаша носяць вуліцы ў Мінску і Петрыкаве
- Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі
- Помнік (скульптар З. Азгур), як частка кампазіцыі на плошчы Якуба Коласа ў Мінску
- Помнік работы З. Азгура ў гарадскім парку Петрыкава[5] (устаноўлены ў 1952)
- Мастацкі фільм «Талаш» па аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» (Беларусьфільм, 2011; рэжысёр Сяргей Шульга)[6]
Зноскі
- ↑ гл. Белкаўскі сельсавет
- ↑ Салдацкая коўдра Талаша // Сельская газета 1 сакавіка 2018
- ↑ Надмагільны помнік В. Талашу
- ↑ НАРБ, Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 10281. Л. 1 — 2.
- ↑ Помнік В. І. Талашу, скульптар З. Азгур (1952)
- ↑ Мастацкі фільм «Талаш», 1-я серыя
Літаратура
правіць- Тала́ш Васіль Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тала́ш Васіль Ісакавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіцьВасіль Ісакавіч Талаш на Вікісховішчы |
- Дом-музей деда Талаша Архівавана 4 лістапада 2016. (руск.)
- Памятники г. Минска. Дед Талаш
- Талаш Архівавана 31 кастрычніка 2020. // Газета «Минский курьер»