Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў
Васіль Аляксеевіч Дзяме́нцьеў[1] (руск.: Василий Алексеевич Дементьев; 4 красавіка 1908 — 12 снежня 1974) — вучоны, географ, кандыдат геаграфічных навук (1938), прафесар (1961).
Васіль Аляксеевіч Дзяменцьеў | |
---|---|
руск.: Василий Алексеевич Дементьев | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1908 ці 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1974 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геаграфічных навук (1938) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Судбішча Тульскай губерні (зараз у Новадзеравянькаўскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1917 годзе разам з бацькамі пераехаў у Краснаярск, дзе скончыў сярэднюю школу і працаваў лабарантам у Краязнаўчым музеі Прыенісейскага краю[2]. У 1926 годзе паступіў на геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведвальным інстытуце ў Ленінградзе[2]. З 1937 года В. А. Дзяменцьеў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геология и геоморфология центральной части Западно-Сибирской низменности»[2]. З 1938 года на пасадзе загадчыка кафедрай фізічнай геаграфіі, у 1943—1946 гг. — дэкан геаграфічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковую дзейнасць В. А. Дзяменцьеў пачаў у час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам вядомага геамарфолага Я. С. Эдельмана[2]. Займаўся вывучэннем антрапагенных адкладаў і геамарфалогіі Заходняй Сібіры, удзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнню Пай-Хоя, Пячорскай нізіны і цэнтральнай Карэліі, геамарфалогіі Беларусі. Аўтар сістэмы фізіка-геаграфічнага і геамарфалагічнага раянавання тэрыторыі БССР, прац па ландшафту Беларусі, праблемах Беларускага Палесся. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР, праекта прыгараднай зоны Мінска і яго ландшафтнага абгрунтавання. У 1959 годзе разам з А. Х. Шклярам і В. П. Якушка апублікаваў манаграфію «Прырода Беларусі».
Аўтар 110 навуковых прац, у т.л. 7 падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій[2]. Сярод апублікаванага:
- Прырода Беларусі: Фізіка-геагр. агляд / В. А. Дзяменцьеў, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва М-ва асветы БССР, 1959. — 315 c.
- Система физико-географических районов Белоруссии // Физическая и экономическая география. — Мн., 1960.
- География Белоруссии. 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве).
Пад кіраўніцтвам В. А. Дзяменцьева падрыхтавана 5 кандыдатаў геаграфічных навук[2].
У 1962—1974 гг. быў прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства БССР.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Выдатнік народнай адукацыі»[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г д е ё Мартинкевич Г. И. Выдающиеся учёные Беларуси. Василий Алексеевич Дементьев (к 100-летию со дня рождения) Архівавана 20 верасня 2018. (руск.)
Літаратура
правіць- Дзяменцьеў Васіль Аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Дзяменцьеў Васіль Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 138—139. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Мартинкевич Г. И. Выдающиеся учёные Беларуси. Василий Алексеевич Дементьев (к 100-летию со дня рождения) // ВестникБГУ. Июнь 2008. Серия 2. № 2. Архівавана 20 верасня 2018. (руск.)
- Дзяменцьеў, Васіль Аляксеевіч (кандыдат геаграфічных навук ; 1908—1974) (бел.) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі