Васіль Андрэевіч Самцэвіч

Васіль Андрэевіч Самцэ́віч (7 (19) сакавіка 1889, в. Дакудава, цяпер Крупскі раён, Мінская вобласць — 11 кастрычніка 1978) — беларускі краязнаўца і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1945). Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Васіль Андрэевіч Самцэвіч
Дата нараджэння 7 (19) сакавіка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1973(1973-10-11)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, педагог
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

В. А. Самцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Дакудава (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці). У 1915 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Віцебску. Таксама вучыўся на Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута.

У 1918—1928 і 1932—1956 гг. працаваў настаўнікам ва ўстановах народнай асветы, у 1929—1932 гг. навуковы сакратар Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Таксама кіраваў Барысаўскай краязнаўчай філіяй і супрацоўнічаў з часопісам «Наш край».

Навуковая дзейнасць правіць

В. А. Самцэвіч аўтар падручнікаў па беларускай мове, метадычных дапаможнікаў для пачатковай школы, метадычных распрацовак. Дапамагаў сайму брату П. А. Самцэвічу ў складанні слоўніка беларускай мовы.

Сярод публікаваных кніг:

  • Беларуская мова: Падручнік для 3-га класа школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1954;
  • Беларуская мова: Падручнік для 3-га і 4-га класаў школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1960

Зноскі

Літаратура правіць

  • Каханоўскі Г. А. САМЦЭВІЧ Васіль Андрэевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.