Васіль Апанасавіч Равяка

Васіль Апанасавіч Равяка (15 ліпеня 1948(1948-07-15), Рабец, Палеская вобласць1 ліпеня 2024(2024-07-01)[1]) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Васіль Апанасавіч Равяка
Дата нараджэння 15 ліпеня 1948(1948-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2024(2024-07-01) (75 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Герой Беларусі Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ.

З 1995 года — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[5].

Памёр 1 ліпеня 2024 года на 76-м годзе жыцця[6].

Узнагароды

правіць

Заслугі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Умер Герой Беларуси, который 30 лет руководил знаменитыми «Вертелишками» (руск.). Віртуальны Брэст (1 ліпеня 2024).
  2. Ревяко Василий Афанасьевич (руск.)(недаступная спасылка). Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (17 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2015. Праверана 2 ліпеня 2024.
  3. Хорошего много не бывает // Российская газета. — 2006, 14 декабря.
  4. Постоянные комиссии Гродненского областного Совета депутатов 25 созыва (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012.
  5. Межпарламентская комиссия по сотрудничеству Национального собрания Республики Беларусь и Верховной рады Украины (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011.
  6. Умер Василий Афанасьевич Ревяко. Гродненский областной исполнительный комитет и Гродненский областной Совет депутатов выражают искренние соболезнования и глубокое сочувствие родным, близким и всем, кто знал Василия Афанасьевича (руск.). Афіцыйны партал Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1 ліпеня 2024).
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 135 «Аб прысваенні М.С.Высоцкаму, П.П.Пракаповічу, В.А.Рэвяку і М.А.Савіцкаму звання "Герой Беларусі"» . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10 сакавіка 2006).
  8. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 года № 1123 «Аб узнагароджанні В. А. Равякі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.). Kaznachey.com.
  9. Равяка Васіль Афанасьевіч (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2023. Праверана 1 ліпеня 2024.
  10. Пётр Рэбенок. У Рэчыцкім аграрным каледжы адкрыўся адроджаны музей (руск.)(недаступная спасылка). Газета «Дняпровец» (17 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2023. Праверана 1 ліпеня 2024.

Спасылкі

правіць