Васіль Васілевіч Глотаў

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну

Васіль Васілевіч Гло́таў[1] (21 красавіка 1913, с. Лістападаўка  (руск.)[2], Варонежская губерня, Расійская імперыя — 30 студзеня 1983) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Васіль Васілевіч Глотаў
Дата нараджэння 21 красавіка 1913(1913-04-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1983(1983-01-30) (69 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызанскія злучэнні
Званне камандзір, камісар
Камандаваў 210-м партызанскім атрадам імя Сталіна
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баёў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Беластокам[3]. Удзельнік абароны Ваўкавыска ў 1941 годзе[1]. З лютага 1942 палітрук партызанскай роты, выконваючы абавязкі начальніка штаба брыгады, у сакавіку-ліпені 1943 года камісар 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, потым камандзір, камісар 210-га партызанскага атрада імя Сталіна, у маі-ліпені 1944 камандзір Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы.

З 1944 на савецкай і партыйнай працы[1]. З 1945 — інструктар Магілёўскага абкама КПБ, загадчык сектара партыйных органаў, першы сакратар Круглянскага райкама КПБ Магілёўскай вобласці, затым — на партыйнай рабоце ў Валгаградскай і Саратаўскай абласцях[3].

Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1957[1].

Памёр у 1983 годзе. Пахаваны на могілках у Прудку[3].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі[3].

Памяць правіць

Імем В. В. Глотава названая вуліца ў г. Асіповічы; у сярэдніх школах № 4 Асіповічаў і в. Жорнаўка Асіповіцкага раёна яму прысвечаны стэнды[4].

Зноскі

  1. а б в г д Глотов Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. Паводле іншых звестак, сяло Макарава таго ж раёна — АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983) Архівавана 14 лістапада 2018., ГЛОТОВ Василий Васильевич Архівавана 4 чэрвеня 2016. (руск.)
  3. а б в г АСОБЫ Васіль Васільевіч Глотаў (1913—1983)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2018. Праверана 9 верасня 2015.
  4. ГЛОТОВ Василий Васильевич Архівавана 4 чэрвеня 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Глотов Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.

Спасылкі правіць