Васіль Васілевіч Шчарбіна

Васіль Васілевіч Шчарбіна (27 сакавіка 1914, станцыя Нікітаўка (цяперу межах г. Горліўка), Данецкая вобласць — 24 верасня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Васіль Васілевіч Шчарбіна
Дата нараджэння 9 красавіка 1914(1914-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1942(1942-09-23) (28 гадоў)
Месца пахавання
Прыналежнасць
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

БіяграфіяПравіць

У Чырвонай Арміі з 1934 года. Скончыў Адэскае пяхотнае вучылішча (1938). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны камандзір дыверсійнай групы, накіраванай са спецыяльным заданнем у раён г. Лепеля. 3 сакавіка 1942 года камандзір разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацк — Маладзечна — Мінск. Маёр В. В. Шчарбіна загінуў 24 верасня 1942 года. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 20 студзеня 1943 года. Пахаваны ў Валожыне на плошчы Свабоды.

ПамяцьПравіць

У 1972 годзе у г. Валожын каля будынка сярэдняй школы № 1 устаноўлены паплечны бюст Героя Савецкага Саюза В. В. Шчарбіны[1].

ЛітаратураПравіць

  • Щербина Василий Васильевич // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь в двух томах. — М., 1988. — Т. 2. — С. 814.
  • Шчарбіна Васіль Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мн., 2003. Т. 6. Кн. 2. — С. 239—240.
  • Шчарбіна Васіль Васілевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: энцыклапедыя. — Мн., 1990. — С. 643.
  • Щербина Василий Васильевич // Навечно в сердце народном: справочник. — Мн., 1984. — С. 597.
  • Бринский, А. Бородач / А.Бринский // Люди легенд. Очерки о партизанах и подпольщиках — Героях Советского Союза. Вып. 5. — М., 1974. — С. 495-
  • 509.

Зноскі