Васіль Львовіч Глінскі

(Пасля перасылкі з Васіль Глінскі)

Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля 1465 — 1515) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), Падстолі Вялікага Княства Літоўскага (1503—1508)[1].

Васіль Львовіч Глінскі
POL COA Gliński.svg
Герб «Глінскі»
Падстолі Вялікага Княства Літоўскага
1503 — 1508
Папярэднік Станіслаў Забярэзінскі
Пераемнік Юрый Аляксандравіч
староста берасцейскі
1506 — 1507
Папярэднік Станіслаў Пятковіч
Пераемнік Фёдар Храптовіч
намеснік слонімскі
1505 — 1506
Папярэднік Януш Гальшанскі
Пераемнік Ян Радзівіл
 
Нараджэнне 1465(1465)
Смерць 1515(1515)
Род Глінскія
Бацька Леў Барысавіч Глінскі
Жонка Ганна Якшыч
Дзеці Гл. тэкст

БіяграфіяПравіць

Другі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, які быў на службе князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага. Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла, які падняў мяцеж супраць цэнтральнай улады[1]. Пасля паразы разам з іншымі паўстанцамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне г. Мядынь[1].

Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II).

Сям'яПравіць

Ад жонкі Ганны Якшыч(руск.) бел. меў сыноў Юрыя(руск.) бел., Івана і Міхаіла(руск.) бел., а таксама дачку Алену, якая стала другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці Івана Грознага.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Глинские // Василий Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць