Адкрыць галоўнае меню

Васіль Данілавіч Гіндэнбург

Васіль (Вільгельм) Данілавіч Гіндэнбург (Hindenburg; 1799—1877) — беларускі медык і грамадскі дзеяч; старшыня Мінскага медыцынскага таварыства. Больш за 30 гадоў працаваў акушэрам губернскай урачэбнай управы.

Васіль Данілавіч Гіндэнбург
Вильгельм Данилович Гинденбург.jpg
Дата нараджэння 1799
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага (2 сакавіка) 1877
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці акушэр, урач
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Васіль Данілавіч Гіндэнбург на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Васіль Гіндэнбург нарадзіўся ў 1799 годзе ў горадзе Мінску. Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 годзе, пасля чаго займаўся ўрачэбнай практыкай у Мінскай губерні[1].

У 1825 годзе прызначаны павятовым урачом Ельнінскага павета(руск.) бел. Смаленскай губерні, тут ён лячыў Міхаіла Іванавіча Глінку, які называе яго ў «Цыдулках» сваіх «добрым нашым павятовым доктарам»[2]).

З 6 лютага 1833 года прызначаны акушэрам Мінскага медыцынскага праўлення, на апошняй пасадзе працаваў да 1865 года[3].

У 1840 годзе В. Д. Гіндэнбург заняў таксама пасаду турэмнага ўрача.

Васіль Данілавіч Гіндэнбург памёр у беднасці 18 лютага 1877 года ў родным горадзе[4], быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі.

У «Дзённіку пісьменніка» Ф. М. Дастаеўскага (сакавік, глава трэцяя) маецца запіс «Похороны общечеловека», у якой пісьменнік цытуе ліст жыхаркі горада М. [Мінска] спадарыні Л. [Соф’і Лур’е] пра пахаванне доктара Гіндэнбурга. У ім В. Гіндэнбурга характэрызуюць як выключнага спецыяліста і чалавека[5].

Грамадская дзейнасць і пісьменніцкая дзейнасцьПравіць

Быў членам Віленскага медыцынскага таварыства. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства ўрачоў, з 1875 года яго прэзідэнт.

Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выданнях таварыства. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арганізацый Мінска, ахвяраваў грошы і рэчы немаемным хворым, беднякоў лячыў бясплатна[6][5].

В. Гіндэнбург быў адным з дзейных членаў мінскай лютэранскай абшчыны, ахвяраваў грошы на будаўніцтва новай мураванай кірхі[6]. Нягледзячы на лютэранскае веравызнанне, сам прапанаваў арганізаваць бальніцу пры Мінскім духоўным вучылішчы і быў згодны прыняць на сябе лячэнне вучняў бясплатна, калі толькі будуць прадастаўлены медыкаменты[6].

Карыстаўся такой папулярнасцю ў грамадстве, што ў 1871 годзе, калі споўнілася 50-годдзе яго дзейнасці, у Мінскай мужчынскай гімназіі была заснавана стыпендыя яго імя[5].

Сям’яПравіць

Сын В. Д. Гіндэнбурга, Вільгельм Вільгельмавіч, у гады навучання ў Маскоўскім універсітэце быў настаўнікам дзяцей будучага маскоўскага мітрапаліта Інакенція(руск.) бел., вядомага сваёй місіянерскай дзейнасцю на Алеуцкіх астравах. Вільгельм так прасякнуўся яго аўтарытэтам, што ў канцы жыцця прыняў праваслаўе — раней была супраць сям’я — і атрымаў імя Васіль[6].

У літаратурыПравіць

Стаў прататыпам доктара па прозвішчу Герцэнштубэ ў рамане Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы(руск.) бел.». Між іншым, персанаж лагодна частуе хлопчыка арэхамі і вучыць парачцы нямецкіх слоў, пры гэтым падымае ўверх палец — гэты жэст, па ўспамінах яго пляменніцы, быў уласцівы і самому Гіндэнбургу[6][7].

Зноскі

  1. Гинденбург, Василий Данилович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918.
  2. «Записки» M. И. Глинки
  3. Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 95
  4. Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana, t. 27-28, Warszawa, 1901. S.995.
  5. 5,0 5,1 5,2 Вадим Зеленков. Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Кто они — белорусские немцы? (руск.) 
  7. Братья Карамазовы (Достоевский). Книга двенадцатая. III

ЛітаратураПравіць

  • Дитлов, А. Врач из города // Неман. — 1973. — № 1. — С.
  • Ігнатовіч, Ф. Гіндэнбург Вільгельм Данілавіч / Фёдар Ігнатовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 6.
  • «Wielka encyklopedya powszechna illustrowana», XXVII—XXVIII, 995;
  • Памятныя кніжкі Мінскай губерні адпаведных гадоў