Васіль Данілавіч Махновіч
Васіль Данілавіч Махновіч (20 кастрычніка 1924, Варажбіты, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 2007, Брэст) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Васіль Данілавіч Махновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2007 |
Месца смерці | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе ў баях пад Варшавай атрымаў цяжкае раненне. У 1950 годзе прыйшоў працаваць у будаўнічы трэст № 8 горада Брэста. Авалодаў прафесіямі муляра, цесляра, бетоншчыка, мантажніка. Праз тры гады ўзначаліў комплексную будаўнічую брыгаду.
Будаўнікі працавалі па метадзе брыгаднага падраду. Брыгада В. Д. Махновіча пабудавала каля ста аб’ектаў, у тым ліку — акушэрскі комплекс па вуліцы Халтурына, тэрапеўтычны корпус абласной бальніцы, процітуберкулёзны дыспансер, медыцынскае вучылішча, восем дзіцячых садкоў, шэсць сярэдніх школ. Брыгадай узведзены аб’екты на панчошным і дывановым камбінатах, пабудаваныя будынкі 2-х праектных інстытутаў, абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў і больш за 100 тыс. квадратных метраў жылля.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 года за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Махновічу Васілю Данілавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
В. Д. Махновіч узнагароджаны двума ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі, у тым ліку — медалём «За адвагу». Заслужаны настаўнік працоўнай моладзі БССР (1981).
У 1985 годзе Васіль Данілавіч выйшаў на пенсію. Жыў у Брэсце.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» прысвоена ў 1978 годзе.
Літаратура
правіць- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 11—12. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
Спасылкі
правіць- Махнович Василий Данилович (руск.) на сайце «Героі краіны»
- Махнович Василий Данилович Архівавана 9 кастрычніка 2020. (руск.) // Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт