Васіль Данілавіч Сакалоўскі
Васі́ль Дані́лавіч Сакало́ўскі (9 (21) ліпеня 1897, в. Козлікі Гродзенскай губерні, цяпер тэрыторыя Польшчы — 10 мая 1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (3 ліпеня 1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штабоў розных франтоў, якімі камандаваў Жукаў, пасля вайны вядомы як тэарэтык, аўтар працы «Ваенная стратэгія».
Васіль Данілавіч Сакалоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1897[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1968[4][1][3] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | |
Камандаваў | Заходні фронт і Група савецкіх войскаў у Германіі[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Да вайныПравіць
На вайсковай службе з 1918 года. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1928). Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на Усходнім, Паўднёвым і Каўказскім франтах, камандаваў ротай, узначальваў штаб батальёна, быў памочнікам камандзіра і камандзірам палка, старшым памочнікам начальніка штаба стралковай дывізіі, камандзірам брыгады і начальнікам штаба 32-й стралковай дывізіі.
Вялікая Айчынная вайнаПравіць
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
- З чэрвеня па ліпень 1941 — першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Чырвонай Арміі.
- З ліпеня па верасень 1941 — начальнік штаба войскаў Заходняга напрамку.
- З ліпеня 1941 па студзень 1942 — начальнік штаба Заходняга фронту.
- Са студзеня па люты 1942 года — першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Чырвонай Арміі.
- З лютага па май 1942 года — начальнік штаба войскаў Заходняга напрамку.
- З траўня 1942 па люты 1943 — начальнік штаба Заходняга фронту.
- З лютага 1943 па красавік 1944 года — камандуючы войскамі Заходняга фронту.
- З красавіка 1944 па красавік 1945 года — начальнік штаба 1-га Украінскага фронту.
- З красавіка 1945 па чэрвень 1946 года — намеснік камандуючага войскамі 1-га Беларускага фронту.
Штаб фронту пад кіраўніцтвам В. Д. Сакалоўскага падчас Смаленскай бітвы і Маскоўскай бітвы, нягледзячы на некаторыя пралікі і памылкі ў працы, здолеў наладзіць разведку, арганізаваць інжынерныя работы на перадавых рубяжах і ў глыбіні абароны, актыўна ўдзельнічаў у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—1942 гадоў і Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года. З лютага 1943 — камандуючы Заходнім фронтам, войскі якога ва ўзаемадзеянні з іншымі франтамі правялі Ржэўска-Вяземскую, Арлоўскую і Смаленскую аперацыі 1943 года. За няўдачы ў Аршанскай і ў Віцебскай наступальных аперацыях у красавіку 1944 года зняты з пасады камандуючага фронтам[5]. З красавіка 1944 года — начальнік штаба 1-га Украінскага фронту, з красавіка 1945 года — намеснік камандуючага 1-м Беларускім фронтам. На гэтых пасадах ўнёс вялікі ўклад у планаванне, падрыхтоўку і правядзенне Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый.
За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі войскаў, асабістую мужнасць і адвагу В. Д. Сакалоўскаму 29 мая 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайныПравіць
З чэрвеня 1952 г. па красавік 1960 г. — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сілаў СССР.
23 кастрычніка 1956 года а 23:00 Васіль Сакалоўскі, адпаведна рашэнню Прэзідыума ЦК КПСС, аддаў загад на ўвядзенне савецкіх войскаў у Будапешт для падаўлення Венгерскага паўстання супраць таталітарнага прасавецкага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі. Паводле загаду Сакалоўскага ў сталіцу Венгрыі ноччу на 24 кастрычніка ўведзена каля 6000 вайскоўцаў Савецкай Арміі, 290 танкаў, 120 БТР і 156 гармат.
З 1960 г. — Генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Памёр 10 мая 1968 года. Пахаваны ля Крамлёўскай сцяны на Чырвонай плошчы ў Маскве.
ТворыПравіць
- Освобождение западных земель Украины // В боях за Львовщину. -- Львов, 1965.
- Славный боевой путь // От Москвы до Берлина. -- М., 1966.
- Великая битва под Москвой и её историческое значение // Беспримерный подвиг. -- М., 1968.
Ваенная кар’ераПравіць
- Камдзіў — 21 лістапада 1935 г.;
- Камкор — 31 снежня 1939 г.;
- Генерал-лейтэнант — 4 чэрвеня 1940 г.;
- Генерал-палкоўнік — 13 чэрвеня 1942 г.;
- Генерал арміі — 27 жніўня 1943 г.;
- Маршал Савецкага Саюза — 3 ліпеня 1946 г.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Vasily Sokolovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vasily Danilovich Sokolovsky // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Wassili Danilowitsch Sokolowski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 4,0 4,1 Соколовский Василий Данилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Гареев М. А. О неудачных наступательных операциях советских войск в Великой Отечественной войне. //Новая и новейшая история. 1994. № 1. (тут жа апублікаваныя даклад камісіі ДКА ад 11.04.1944 і Пастанова ДКА ад 12.04.1944).
ЛітаратураПравіць
- Чередниченко М. Маршал Советского Союза Василий Соколовский // Полководцы и военачальники Великой Отечественной. Вып. 1. — 2-е изд. — 1971. — С. 331—371. — 448 с.
СпасылкіПравіць
- Сакалоўскі Васіль Данілавіч на сайце «Бессмертный полк. Москва: Электронная книга памяти»