Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў
Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў (27 мая 1937, Бярозаўка, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — савецкі і беларускі бібліёграф, бібліёграфазнавец, бібліятэчны дзеяч, доктар педагагічных навук (1989), прафесар (1990).
Васіль Емяльянавіч Лявончыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 2021 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | бібліёграф, metadata librarian, cataloger, бібліятэказнавец, бібліятэкар, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | бібліяграфія[1] і кнігазнаўства[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 мая 1937 года ў вёсцы Бярозаўка Слаўгарадскага раёна. У 1957 годзе паступіў на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў у 1962 годзе. Адміністрацыя, убачыўшы здольнасці дыпламаванага спецыяліста, пакінула яго ў сябе і ён застаўся на тым жа самым факультэце, але ўжо ў якасці выкладчыка, неўзабаве стаў дэканам гэтага факультэта аж да 1975 года. У 1975 годзе быў прыняты на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і працуе там да гэтага часу.
Навуковыя працы
правіцьАсноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі, тэорыі і методыцы бібліяграфіі, а таксама профільным падрыхтоўкам бібліятэкараў і бібліёграфаў і інфармацыйнай культуры асобы. Аўтар звыш 200 навуковых работ.
З’яўляўся першапраходцам па даследаванні гісторыі беларускай бібліяграфіі.
Членства ў таварыствах
правіць- 1992—1994 — Арганізатар і прэзідэнт Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Падрабязная біяграфія на сайце Архівавана 14 жніўня 2018. БДУКМ.
- Лявончыкаў Васіль Емяльянавіч