Васіль Канстанцінавіч Карунас

Васіль Канстанцінавіч Карунас (6 лістапада 1950, г. п. Шарашова, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 6 студзеня 2022) — беларускі архітэктар.

Васіль Канстанцінавіч Карунас
Дата нараджэння 6 лістапада 1950(1950-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2022(2022-01-06) (71 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-тэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працаваў у Мінскім абласным філіяле Інстытута «Белдзяржпраект». У 1973—1974 гадах служыў у Савецкай Арміі. Архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, з 1985 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»; у 1990—1993 гадах галоўны архітэктар праектаў у творчай майстэрні У. М. Тарноўскага пры Саюзе архітэктараў Беларусі; у 1993—2013 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыў у Мінску[2].

Творчасць

правіць

Першы вялікі праект — дэталёвая планіроўка Акадэмгарадка на 50 тыс. жыхароў (1960, сумесна з Л. Есьман). Затым былі выкананы праекты забудовы мікрараёнаў Уручча-1, 2, 3 (1983—1984[2]); праект забудовы мікрараёна Малінаўка-4. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта жылога гарадка Рось, які ўяўляў сабой комплексны праект жылых 3-4 павярховых дамоў, а таксама поўнага набору комплексаў культурна-бытавога абслугоўвання, школы, дашкольнага выхавання, бальніцы[1], ПДП і праект забудовы пасёлка «Сосны» (1975), праекты рэканструкцыі забудовы Алімпійскага спартлагера «Стайкі» (1979)[2]

 
Rubin Plaza на пр. Дзяржынскага

Працы ва ўласнай творчай майстэрні спраектаваў АЗС з аўтамыйкай з дынамічным казырком і павільёнам, які глядзіць у бок пр. Дзяржынскага ў раёне вул. Жукава-Глаголева (2003); аўтамыйку з адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. Валадзько, дзе архітэктура найбольш упісаная ў прыродны ландшафт (2005); бізнес-цэнтр па пр. Дзяржынскага «Рубін» — вуглавы будынак з дугападобным акцэнтам і вялікімі эркерамі на 6, 7 паверхах (2009)[1].

Узнагароды

правіць

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) за праект жылога гарадка Рось. За гэты ж праект міжнароднае журы дзявятага Сусветнага Форума «Інтэрарх-2000» узнагародзіла яго сярэбраным медалём, а таксама спецыяльным прызам Праграмы развіцця ААН[1].

Зноскі

  1. а б в г Карунас Василий Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Карунос Василий Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Карунас Василий Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Карунос Василий Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)