Васіль Львовіч Глінскі
Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля 1465 — 1515) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), Падстолі Вялікага Княства Літоўскага (1503—1508)[1].
Васіль Львовіч Глінскі | ||
![]() Герб «Глінскі» | ||
| ||
---|---|---|
1503 — 1508 | ||
Папярэднік | Станіслаў Забярэзінскі | |
Пераемнік | Юрый Аляксандравіч | |
| ||
1506 — 1507 | ||
Папярэднік | Станіслаў Пятковіч | |
Пераемнік | Фёдар Храптовіч | |
| ||
1505 — 1506 | ||
Папярэднік | Януш Гальшанскі | |
Пераемнік | Ян Радзівіл | |
Нараджэнне | 1465 | |
Смерць | 1515 | |
Род | Глінскія | |
Бацька | Леў Барысавіч Глінскі | |
Жонка | Ганна Якшыч | |
Дзеці | Гл. тэкст | |
БіяграфіяПравіць
Другі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, які быў на службе князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага. Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла, які падняў мяцеж супраць цэнтральнай улады[1]. Пасля паразы разам з іншымі паўстанцамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне г. Мядынь[1].
Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II).
Сям'яПравіць
Ад жонкі Ганны Якшыч(руск.) бел. меў сыноў Юрыя(руск.) бел., Івана і Міхаіла(руск.) бел., а таксама дачку Алену, якая стала другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці Івана Грознага.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Глинский-Темный // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Насевіч В. Глінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 535—536. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Насевіч В. Глінскія // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 535—536. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
СпасылкіПравіць
- Васіль Львовіч Глінскі на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў