Васілій Мікалаевіч Дземідовіч
Васілій Мікалаевіч Дземідовіч (нар. 24 снежня 1961, в. Пузі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Васілій Мікалаевіч Дземідовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1961 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння.
Працаваў майстрам вытворчага навучання, старшым майстрам, намеснікам дырэктара, дырэктарам установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны мастацкі каледж»; дырэктарам установы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
З'яўляўся дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае двух сыноў.