Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў (30 жніўня 1983, Мінск26 чэрвеня 2022, паблізу Лысычанска, Украіна) — беларускі грамадскі актывіст, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны.

Васіль Парфянкоў
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 30 жніўня 1983(1983-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2022(2022-06-26) (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Прыналежнасць Украіна
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні

Біяграфія

правіць

Раннія гады. Пачатак палітычнай дзейнасці

правіць

Нарадзіўся 30 жніўня 1983 года ў Мінску, скончыў 9 класаў мінскай школы № 163, працаваў аўтаслесарам у мінскім аўтапарку № 7[2].

Быў актывістам незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды. Актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў у 2002 годзе, калі мінскія ўлады мелі планы зруйнаваць крыжы-помнікі ахвярам сталінізму дзеля пашырэння МКАД. Падчас абароны Курапатаў, калі невядомыя падпалілі намёт абаронцаў, Васіль выратаваў ад пажару двух чалавек[3].

Браў удзел у акцыях пратэсту разам з «Маладым Фронтам» і «Зубрам». Затрымліваўся міліцыяй і адбываў адміністрацыйныя тэрміны ў ізалятары на Акрэсціна за грамадскую актыўнасць[3].

Падчас выбараў 2010 года актыўна ўдзельнічаў у грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», быў актывістам штаба Уладзіміра Някляева, збіраў подпісы за яго, праводзіў агітацыю. Удзельнік Плошчы-2010[3].

Пераслед пасля выбараў 2010 года

правіць

Затрыманы ў Мінску 4 студзеня 2011 года па падазрэнні ў дачыненні да «масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года. Праз трое сутак апынуўся ў мінскім СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага як удзельнік крымінальнай справы па арт. 293[3]. 17 лютага 2011 года суд Фрунзенскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года пакараў Парфянкова 4 гадамі калоніі строгага рэжыму. 22 сакавіка 2011 года службовыя асобы ў справе Парфянкова: Вольга Комар, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска, і Антон Загароўскі, пракурор, — былі ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. Адбываў пакаранне ў калоніі г. Оршы[3].

Напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. У прашэнні ён не прызнаў сябе вінаватым, абмежаваўся просьбай выпусціць яго[5]. 11 жніўня 2011 года памілаваны Лукашэнкам і вызвалены[6].

29 мая 2012 года Васіля Парфянкова асудзілі на 6 месяцаў калоніі за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду. Падставай для гэтага стаў яго ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Васіля Парфянкова. 9 жніўня быў узяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў калонію ў Баранавічах[6]. Вызвалены 9 лютага 2013 года. Узяты пад прэвентыўны нагляд міліцыі[7] на паўгода[8].

12 ліпеня 2013 года Парфянкову ў чарговы раз было прад’яўленае новае абвінавачванне па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу РБ — парушэнне умоў прэвентыўнага нагляду[7]. Справа была перададзеная ў суд, але судовага працэсу па ёй не адбылося. 21 верасня 2013 года, пасля адбыцця 5-суткавага адміністрацыйнага арышту, да якога Васіль Парфянкоў быў прысуджаны «завочна»[3], яго даставілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Першамайскае РУУС Мінска  (бел. (тар.)), адкуль накіравалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у Светлагорску на 12 месяцаў для прымусовага лячэння ад алкагалізму[7].

5 снежня 2013 года суд Першамайскага раёна Мінска (суддзя — Леанід Яроменка) асудзіў Парфянкова за парушэнне правіл прэвентыўнага нагляду да 1 года пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму[7]. Папярэдне на суд Парфянкоў быў дастаўлены пад канвоем са Светлагорска ў Мінск[9]. Адбываў пакаранне ў ПК-9 у Горках. Большую частку зняволення правёў у памяшканні камернага тыпу і штрафным ізалятары — агулам 267 дзён[10]. На ўвесь час зняволення Парфянкоў быў пазбаўлены спатканняў і перадач ад сваякоў[11]. Быў вызвалены 5 снежня 2014 года[12]

Украіна

правіць

19 снежня 2014 года Васіль Парфянкоў разам з сям’ёй (жонкай і 11-месячным сынам) з’ехаў ва Украіну[11]. Там запісаўся ў добраахвотны батальён Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў[13]. У верасні 2015 года добраахвотнік Васіль Парфянкоў быў паранены ў баявым сутыкненні пад вёскай Пяскі недалёка ад Данецка[14]. У лютым 2016 года Тактычная група «Беларусь» прызнала Парфянкова франтавіком[15].

У 2022 годзе падчас уварвання Расіі ва Украіну зноў ваяваў на баку Украіны.[16] Уступіў у батальён «Волат» палка Каліноўскага. Імаверна загінуў 26 чэрвеня ў баях пад Лысычанскам[17].

Узнагароды

правіць

Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека Хартыі’97 за 2014 год[18].

24 лістапада 2022 года Парфянкоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[19]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. https://charter97.org/en/news/2015/11/10/177714/
  2. За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (C.39).
  3. а б в г д е Васіль Парфянкоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 19 красавіка 2017.
  4. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  5. Вызваленыя палітвязні прыбываюць у Мінск. Выйшлі Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч . Наша Ніва. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  6. а б Вызваленне палітвязня Парфянкова чакаецца ў суботу а 11-й гадзіне | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  7. а б в г ПАРУШЭННЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ Ў 2013 ГОДЗЕ
  8. Васіль Парфянкоў: “Я – не злачынца, не злодзей, а звычайны беларус..” . spring96.org (5 снежня 2013). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  9. Прызначаная дата суду над Васілём Парфянковым(недаступная спасылка)
  10. Васіль Парфянкоў: Не страшна калі ты адзін, страшна, калі ты нуль(недаступная спасылка)
  11. а б Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2014 года . spring96.org (3 студзеня 2015). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  12. Палітзняволены Васіль Парфянкоў на волі . spring96.org (5 снежня 2014). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  13. Былы палітвязень Васіль Парфянкоў ваюе ва ўкраінскім батальёне АУН . Наша Ніва. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  14. Грузьдзіловіч, Алег. Васіль Парфянкоў у шпіталі ў Адэсе . Радыё Свабода (18 верасня 2015). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  15. Км. Тактычная група «Беларусь» прызнала Парфянкова і Лобава франтавікамі . Радыё Свабода (24 лютага 2016). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  16. Беларускі добраахвотнік ва Украіне: уначы нашы збілі верталёт | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  17. Полк Каліноўскага выступіў з заявай па стратах. belsat.eu. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  18. Хартыя'97 назвала лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека . spring96.org (2 студзеня 2015). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  19. Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі  (5 ліпеня 2019). Праверана 25 кастрычніка 2023.

Літаратура

правіць
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (C.39).
  • Тамковіч, А. Л. Жыццё пасля кратаў. — 2013. — 294 с. — С.5-14. ISBN УДК 827 ББК 84.