Васіль Паўлавіч Комлеў
Васіль Паўлавіч Комлеў (31 снежня 1918, сяло Верхатор, Ішымбайскі раён, Башкірская АССР — 2004[2]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Кандыдат эканамічных навук (1959).
Васіль Паўлавіч Комлеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2004 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Род войскаў | партызан |
Званне | малодшы лейтэнант[1] |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ ліпеня 1941 года на фронце, памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба арміі. У партызанах з 1941 года: з сакавіка 1942 года камандзір атрада. З кастрычніка 1942 года ў распараджэнні БШПР. З мая 1943 года камандзір арганізацыйнай групы, атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Пасля вайны намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, на гаспадарчай рабоце ў Багушэўскім раёне. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949). З 1960 года старшы выкладчык, дацэнт, з 1967 года прарэктар, з 1972 года загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.