Васіль Паўлавіч Пугачоў

Васіль Паўлавіч Пугачоў (нар. 18 лістапада 1949, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч, былы першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Васіль Паўлавіч Пугачоў
Дата нараджэння 18 лістапада 1949(1949-11-18) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, ваенны, дыпламат
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 лістапада 1949 года ў Магілёўскай вобласці.

З 1967 па 1995 гады праходзіў службу ва Узброеных сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Навукова-педагагічнай дзейнасцю займаўся з 1975 года на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, намесніка начальніка і начальніка кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча (МВІЗРВ).

У 1972 годзе скончыў з адзнакай факультэт аўтаматызаваных сістэм кіравання Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча, а ў 1978 годзе — ад’юнктуру па кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання супрацьпаветранай абароны МВІЗРВ.

З 1993 па 1995 годы з’яўляўся старшынёй Навукова-тэхнічнага камітэта Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У 1996 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджэр-эканаміст».

З 1996 па 2000 гады працаваў кансультантам Камітэта па інвестыцыях Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2000 года па 2008 год працаваў намеснікам, першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 26 лютага 2008 года[1] па 15 снежня 2014 года[2] працаваў Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у СНД.

З 2015 года працуе прафесарам кафедры міжнароднага менеджменту эканамічнага факультэта БДУ, выкладае дысцыпліны «Знешнеэканамічная дзейнасць» і «Міжнародны менеджмент».

Узнагароды правіць

  • вынаходнiк СССР (1989),
  • знак «За выдатныя поспехі ў галіне вышэйшай адукацыі СССР» (1990),
  • ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004, 2009, 2014),
  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011).

Зноскі