Васіль Паўлавіч Шыманскі

Герой Сацыялістычнай Працы

Васіль Паўлавіч Шыманскі (22 снежня 1919, в. Лошыца, Мінскі павет, Мінская губерня — 1 жніўня 1986) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Васіль Паўлавіч Шыманскі
Дата нараджэння 22 снежня 1919(1919-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1986(1986-08-01) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў суседняй вёсцы Калядзічы. Самастойную працоўную дзейнасць пачаў на чыгунцы суправаджальнікам паштовага вагона.

Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне ў 1940 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны да студзеня 1942 года быў камандзірам кулямётнага ўзвода 908-га стралковага палка 264-й стралковай дывізіі 29-й Арміі. Вызначыўся ў ходзе Калінінскай наступальнай аперацыі ў баях пад гарадамі Заходняя Дзвіна і Ржэў. Агнём з кулямёта расстраляў штабную аўтамашыну з чатырма нямецкімі афіцэрамі. У баі 11 студзеня 1942 года умела кіраваў кулямётнымі разлікамі пры адбіцці варожай контратакі і асабіста знішчыў 90 гітлераўцаў. У ходзе бою быў цяжка паранены і затым дэмабілізаваны.

З 1942 года працаваў бухгалтарам у калгасе Куйбышаўскай (цяпер Самарскай) вобласці. Пасля вызвалення Беларусі ўлетку 1944 года вярнуўся на радзіму. З 1944 года працаваў бухгалтарам калгаса «Чырвоны спецыяліст» у вёсцы Сеніца Мінскага раёна.

У 1958 годзе за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў справе развіцця гаспадаркі, старшыні калгаса Міхаілу Мікітавічу Валадзько было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У канцы 1950-х гадах быў намеснікам старшыні калгаснага праўлення. Вясной 1961 года ўзначаліў гаспадарку і за кароткі тэрмін праявіў сябе як здольны арганізатар і паслядоўны рэфарматар сельскагаспадарчай вытворчасці, шмат зрабіў для ўздыму гаспадаркі, павышэння матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця хлебаробаў.

У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі калгас імя Гастэлы ў 1967 годзе быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1977 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), дэпутатам мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных, членам рэспубліканскага Савета калгасаў.

Яго Імем названа вуліца ў вёсцы Сеніца Мінскага раёна.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966, 1971), ордэнамі Айчыннай вайны I-й ступені (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), медалямі, Ганаровай Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 678.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 693.
  • Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 741.
  • Памяць : Мінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск, 1998. — С. 507.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5, кн. 3 : Минская область. — С. 348.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 256.
  • Труд, талант, доблесть : [документально-художественные очерки] : в 2 ч. / [составители: Е. Э.
  • Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило]. — Минск : Беларусь, 1981. — Ч. 2. — С. 353—357.