Васіль Пятровіч Вараб’ёў
Васілій Пятровіч Вараб’ёў (нар. 3 студзеня 1957, в. Арэшкавічы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1987), дацэнт (1990), прафесар.
Васіль Пятровіч Вараб’ёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1987) |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Журналістыка», 1979).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1979, факультэт журналістыкі, кафедра медыялогіі, прафесар, у 1998—2018 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: паліталогія журналістыкі; сацыялогія журналістыкі; псіхалогія журналістыкі; менеджмент СМІ.
Узнагароды
правіцьМедаль Францыска Скарыны (2000), нагрудныя значкі «Выдатнік друку Беларусі» (1999), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1999) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Система СМИ Беларуси / В. П. Воробьев. — Минск, 2002.
- Журналістыка: ад А да Я : даведнiк / В. П. Вараб’ёу, С. В. Дубовiк. — Мінск, 2002.
- Журфак : факультэт журналістыкі, 1944—2004 : 60 [год / Беларускі дзяржаўны універсітэт; аўтары-складальнікі: Вараб’ёў В. П. і інш.]. — Мінск, 2004.
- Каб бруіліся творчыя крыніцы / В. П. Вараб’ёў // Беларуская думка. — 2005. — № 1. — С. 97—104.