Васіль Пятровіч Вусік
Васіль Пятровіч Вусік (нар. 19 ліпеня 1955, Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук.
Васіль Пятровіч Вусік | |
---|---|
Нараджэнне |
19 ліпеня 1955 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў рабочым паляводчай брыгады саўгаса «Чырвоны сцяг» Старадарожскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады, галоўным аграномам саўгаса «Чырвоны сцяг», намеснікам старшыні калгаса імя Жданава, старшынёй калгаса «Залужжа» Старадарожскага раёна. Займаў пасады першага намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыні Старадарожскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].