Васіль Пятровіч Ермакоў

Васіль Пятровіч Ермакоў (руск.: Василий Петрович Ермаков; 11 сакавіка 1845, в. Церуха , Магілёўская губерня — 16 сакавіка 1922, Кіеў) — расійскі вучоны ў галіне матэматыкі, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.

Васіль Пятровіч Ермакоў
Дата нараджэння 27 лютага (11 сакавіка) 1845
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1922(1922-03-16) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае злічэнне, тэорыя імавернасцей, матэматыка[1] і механіка[1]
Месца працы
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
  • Кіеўскі політэхнічны інстытут[d]
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, затым у Гомельскай і Чарнігаўскай гімназіях. У 1868 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра. У час вучобы быў накіраваны ў Вену, Гётынген, Лондан, Парыж, дзе праслухаў лекцыі вядучых еўрапейскіх матэматыкаў таго часу. У 1874 годзе абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Общая теория интегрирования линейных дифференциальных уравнений высших порядков частными производными» і выбраны дацэнтам кафедры чыстай матэматыкі Кіеўскага ўніверсітэта. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Интегрирование дифференциальных уравнений механики». У 1884 годзе выбраны членам-карэспандэнтам Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук. Прызначаны экстраардынарным прафесарам, з 1888 года — ардынарным, з 1899 года — заслужаным прафесарам матэматыкі Кіеўскага ўніверсітэта.

З 1899 года загадваў кафедрай вышэйшай матэматыкі Кіеўскага політэхнічнага інстытута. У час работы на кафедры ўнёс вялікі ўклад у паляпшэнне арганізацыі матэматычнай адукацыі, пры ім у навучальны працэс быў уведзены шэраг новых дысцыплін.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванні былі прысвечаны матэматычнаму аналізу, алгебры, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механіцы. Вучоны прапанаваў метад пабудовы агульнага інтэграла ўраўненняў вышэйшага парадку і з пастаяннымі каэфіцыентамі, унёс значны ўклад у распрацоўку тэорыі інтэгравання кананічных ураўненняў і сумесных сістэм кананічных ураўненняў, увёў новыя паняцці «галоўная сістэма інтэгралаў першага парадку», «агульны і асобы інтэграл», «замкнутая і нармальная сістэмы ўраўненняў». Дзякуючы яму былі атрыманы важныя вынікі па знаходжанні максімума і мінімума функцыі варыяцыйнага вылічэння, атрымала развіццё тэорыя спецыяльных функцый. Абаснаваў крытэрый інтэгравальнасці ў квадратуры ўраўнення 1-га парадку, развіў даследаванні С. Кавалеўскай аб умовах адназначнасці агульных інтэгралаў дыферэнцыяльных ураўненняў. Сярод асноўных навуковых прац — «Приближенное вычисление» (1805), «Новый признак сходимости и расходимости бесконечных законопеременных рядов» (1872), «Дифференциальные уравнения с частными производными первого порядка, с тремя переменными: из лекций по интегрированию дифференциальных уравнений» (1880), «Теория векторов на плоскости» (1887) і інш. Аўтар шматлікіх падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Быў заснавальнікам, рэдактарам і выдаўцом «Журнала элементарной математики».

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. — 2-е выд. — Мінск, 2006. — С. 158.
  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 393.
  • Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць XX ст.) / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск, 2018. — С. 113—115.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 428.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1 : Гомельская область. — С. 246.
  • Ученые, прославившие Беларусь / Национальная академия наук Беларуси; [составители: М. П. Ахремчик и др. ; редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. — С. 37-39.