Васіль Піліпавіч Маргелаў

Васі́ль Пілі́павіч Марге́лаў (27 снежня 1908 (9 студзеня 1909 па новым стылі), Екацярынаслаў, Расійская імперыя — 4 сакавіка 1990, Масква) — савецкі военачальнік, камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі ў 1954—1959 і 1961—1979 гадах, Герой Савецкага Саюза (1944), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975).

Васіль Піліпавіч Маргелаў
Margelov Vasiliy Filippovich.jpg
Мянушка Баця, Дэсантнік № 1,
дзядзька Вася, першы сокал ПДВ
Дата нараджэння 14 (27) снежня 1908[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1990(1990-03-04)[1] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Anatoly Margelov[d], Vitaly Margelov[d] і Aleksandr Margelov[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў
Гады службы 19281990
Званне
Генерал арміі
Камандаваў Сцяг ПДВ СССР ПДВ СССР
Бітвы/войны Паход у Заходнюю Беларусь[2],
Савецка-фінляндская вайна,
Вялікая Айчынная вайна.
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Адэсы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» 20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Дзяржаўная прэмія СССР — 1975

Замежныя ўзнагароды:

Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Ордэн Клемента Готвальда
Ордэн «Легіён пашаны» ступені генерала
Бронзавая зорка, ЗША
Медаль «Брацтва па зброі»
Медаль «Кітайска-савецкая дружба»
Чэхаславацкі залаты медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Ордэн Тудара Владзімірэску II ступені
Ордэн Тудара Владзімірэску III ступені
Ордэн «Зорка дружбы народаў» 3 ступені
Сувязі Сыны — Аляксандр і Віталь
Аўтограф Army Gen. Vasiliy Margelov signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар і ініцыятар стварэння тэхнічных сродкаў ПДВ і метадаў прымянення частак і злучэнняў паветрана-дэсантных войскаў, многія з якіх ўвасабляюць сабой той вобраз ПДВ УС СССР і УС Расіі, які існуе ў цяперашні час. Сярод людзей, якія маюць дачыненне да гэтых войскаў, лічыцца дэсантнікам № 1.

БіяграфіяПравіць

Юнацкія гадыПравіць

В. Ф. Маркелаў (пасля Маргелаў) нарадзіўся 27 снежня 1908 г. (9 студзеня 1909 г. па новым стылі) у горадзе Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна), у сям’і выхадцаў з Беларусі. Па нацыянальнасці беларус[3]. Бацька — Піліп Іванавіч Маркелаў, рабочы-металург. (Прозвішча Маркелаў у Васіля Піліпавіча пасля было запісана як Маргелаў з-за памылкі ў партбілеце.)

У 1913 годзе сям’я Маргелавых вярнулася на радзіму Піліпа Іванавіча — у мястэчка Касцюковічы Клімавіцкага павета (Магілёўская губерня). Маці В. Ф. Маргелава, Агаф’я Сцяпанаўна, была родам з суседняга Бабруйскага павета. Па некаторых звестках, В. Ф. Маргелаў ў 1921 годзе скончыў царкоўна-прыходскую школу (ЦПШ). Падлеткам працаваў грузчыкам, цесляром. У тым жа годзе паступіў вучнем у гарбарную майстэрню, неўзабаве стаў памочнікам майстра. У 1923 годзе паступіў чорнарабочым ў мясцовы «Хлебапрадукт». Ёсць звесткі, што ён скончыў школу сельскай моладзі, і працаваў экспедытарам па дастаўцы паштовых адпраўленняў на лініі Касцюковічы — Хоцімск.

З 1924 года працаваў у Екацярынаславе на шахце імя М. І. Калініна чорнарабочым, затым канагонам.

У 1925 годзе накіраваны зноў у БССР, лесніком у леспрамгас. Працаваў у Касцюковічах, у 1927 годзе стаў старшынёй рабочага камітэта леспрамгаса, абраны ў мясцовы Савет.

Пачатак службыПравіць

У Чырвоную Армію прызваны ў 1928 годзе. Накіраваны вучыцца ў Аб’яднаную беларускую ваенную школу (АБВШ) імя ЦВК БССР у Мінску, залічаны ў групу снайпераў. З II-га курса — старшына кулямётнай роты. У красавіку 1931 з адзнакай скончыў Мінскае ваеннае вучылішча (былую АБВШ).

Пасля заканчэння вучылішча прызначаны камандзірам кулямётнага ўзвода палкавой школы 99-га стралковага палка 33-й Тэрытарыяльнай стралковай дывізіі (Магілёў). З 1933 года — камандзір узвода ў Мінскім ваенна-пяхотным вучылішчы імя М. І. Калініна. У лютым 1934 года назначаны памочнікам камандзіра роты, у маі 1936 года — камандзірам кулямётнай роты. З 25 кастрычніка 1938 камандаваў 2-м батальёнам 23-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі імя Дзяржынскага Беларускай асобай ваеннай акругі. Узначальваў разведку 8-й стралковай дывізіі, будучы на пасадзе начальніка 2-га аддзялення штаба дывізіі.

Ваенныя гадыПравіць

У гады савецка-фінскай вайны (1939—1940) камандаваў Асобным разведвальным лыжным батальёнам 596-га стралковага палка 122-й дывізіі. Падчас адной з аперацый узяў у палон афіцэраў шведскага Генеральнага штаба.

Пасля заканчэння савецка-фінскай вайны прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 596-га палка па страявой частцы. З кастрычніка 1940 года — камандзір 15-га асобнага дысцыплінарнага батальёна (15адысб). 19 чэрвеня 1941 г прызначаны камандзірам 3-га стралковага палка 1-й мотастралковай дывізіі (аснову палка склалі байцы 15адысб).

У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 13-га Гвардзейскага стралковага палка, начальнік штаба і намеснік камандзіра 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі. З 1944 года — камандзір 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 3-га Украінскага фронту. Кіраваў дзеяннямі дывізіі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Херсона, за што ў сакавіку 1944 года быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пад яго камандаваннем 49-я гвардзейская стралковая дывізія ўдзельнічала ў вызваленні народаў Паўднёва-Усходняй Еўропы.

 
В. П. Маргелаў і курсанты 44-й вучэбнай дывізіі ПДВ, 2 жніўня 1977 года; Гайжунай, Літоўская ССР.

ПамяцьПравіць

Імем Васіля Піліпавіча Маргелава названа вуліца ў Віцебску.

Зноскі

  1. а б Vasily Filippovich Margelov // TracesOfWar
  2. Генерал армии Маргелов Василий Филиппович // Десантура.ru
  3. Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.108

ЛітаратураПравіць

  • Костин Б. А. Маргелов. — М. : Молодая гвардия, 2005. — 318 с. — (Жизнь замечательных людей: Сер. биогр.; Вып. 955). — 5 000 прим. — ISBN 5-235-02846-5


СпасылкіПравіць